У нядзелю ў Польшчы - дзень нацыянальнай жалобы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        21.12.2018 11:50
                    
                                 
                
                
                    Жалоба зьвязаная са сьмерцю 12 палякаў у выбуху мэтану ў чэскай шахце ў Карвіне.
                
                
                    
                         commons.wikimedia.org/Public Domain
commons.wikimedia.org/Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         У сувязі са сьмерцю 12 палякаў, якія загінулі падчас выбуху мэтану ў чэскай шахце ў Карвіне, нядзеля ў цэлай Польшчы будзе днём нацыянальнай жалобы. Пра гэта паінфармавала Канцылярыя прэзыдэнта.