Тэрэза Мэй высока ацаніла польска-брытанскія адносіны
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        20.12.2018 16:56
                    
                    Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Лёндане зь кіраўніком Кабінэту міністраў Вялікабрытаніі. 
                
                         Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Лёндане зь кіраўніком Кабінэту міністраў ВялікабрытанііPAP/Paweł Supernak
Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Лёндане зь кіраўніком Кабінэту міністраў ВялікабрытанііPAP/Paweł Supernak
                     
Тэрэза Мэй высока ацаніла польска-брытанскія адносіны
Польска-брытанскія міжурадавыя кансультацыі спрыяюць умацаваньню адносін паміж Варшавай і Лёнданам, заявіла прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй.
Вітаючы прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага ў Лёндане, кіраўнік брытанскага ўраду падкрэсьліла, што кантакты паміж Варшавай і Лёнданам вельмі добрыя й працягваюць узмацняцца.
Прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі ў сваю чаргу сказаў, што дыскусіі, якія адбываюцца вакол выхаду Вялікабрытаніі са складу Эўрапейскага Зьвязу, часам адсоўваюць на другі плян разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж Варшавай і Лёнданам.
Матэвуш Маравецкі правёў таксама перамовы з прадстаўнікамі фінансавага сэктара Вялікабрытаніі й мэрам Лёндана ды сустрэўся з палякамі, якія жывуць у Вялікабрытаніі.

вс