Штогод 13 сьнежня палякі адзначаюць Дзень памяці ахвяр ваеннага становішча
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        13.12.2018 11:12
                    
                                 
                
                
                    37 гадоў таму ўладу ў Польшчы пераняла Вайсковая рада нацыянальнага выратаваньня на чале зь генэралам Войцехам Ярузэльскім. 
                
                
                    
                         Танкі на вуліцах падчас ваеннага становішча.By J. Żołnierkiewicz - http://www.solidarnosc.gov.pl/index.php?document=48, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3071254
Танкі на вуліцах падчас ваеннага становішча.By J. Żołnierkiewicz - http://www.solidarnosc.gov.pl/index.php?document=48, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3071254
                     
                
                
                
               
                
                          
13 сьнежня 1981 году ў цэлай краіне на вуліцах паявіліся 70 тысяч жаўнераў войска й 30 тысяч міліцыі. На вуліцы выехалі танкі, бронетранспарцёры й ваенны транспарт. Тэлефоны не працавалі, з вуснаў у вусны перадавалася інфармацыя: «Вайна!». У краіне было ўведзена ваеннае становішча.
Ваеннае становішча доўжылася да 22 ліпеня 1983 году. За гэты час жыцьцё страціла больш за сто чалавек, а інтэрнаванымі былі больш за 10 тысяч. Тысячы людзей рэпрэсавалі й выкідвалі з працы за ўдзел у страйках, падтрымку падпольнай «Салідарнасьці» ці прыналежнасьць да прафсаюзу. Мэтай ваеннага становішча была ліквідацыя грамадзкіх пратэстаў і спыненьне дэмакратычных працэсаў, якія распачаліся ў жніўні 1980 году.
ав