Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдзе спэцыяльны паказ кінаэпапэі «Пан Тадэвуш»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2018 09:25
Першая поўнамаштабная адаптацыя аднайменнай паэмы, якая выйшла на экраны ў 1928 годзе.

/

15 сьнежня 2018 года праект «Кінямо» пры ўдзеле Польскага інстытута ў Менску прадставіць у кінатэатры «Масква» спэцыяльны паказ кінаэпапэі Рышарда Ардынскага «Пан Тадэвуш», прымеркаваны да сьвяткаваньня 220-годзьдзя Адама Міцкевіча. Першая поўнамаштабная адаптацыя аднайменнай паэмы, якая выйшла на экраны ў 1928 годзе, будзе дэманстравацца ў рэстаўрыраванай вэрсіі пад акампанэмэнт сымфанічнага аркестра і хору музычнай капэлы «Санорус». За дырыжорскі пульт пры гэтым устане аўтар новага музычнага суправаджэньня да фільма, кампазытар Канстанцін Яськоў.
Пераносячы шэдэўр Адама Міцкевіча на экран, сцэнарысты Анджэй Струг і Фэрдынад Гётэль сумесна з рэжысёрам Рышардам Ардынскім вырашылі аформіць сэрыю жывых карцін у стылі малюнкаў вядомага ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі, чаргуючы іх з вялікай колькасьцю інтэртытраў – фрагмэнтаў арыгінальнага тэксту. Да працы над фільмам былі прыцягнутыя лепшыя кансультанты па інтэр'еры, касьцюмах і рэквізыту, а натурныя здымкі вяліся ў Навагрудзкім павеце, у маёнтку Чомбраў на возеры Сьвіцязь і ў Мірскім замку.
Урачыстая прэм’ера фільма «Пан Тадэвуш», прымеркаваная да 10-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, адбылася ў Варшаве 9 лістапада 1928 года ў прысутнасьці дзяржаўных дзеячаў (сярод якіх былі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі і маршал Юзаф Пілсудскі) і дыпляматаў. Стужка карысталася вялікім посьпехам у сталіцы і атрымала нямала станоўчых водгукаў.
Падчас Другой сусьветнай вайны фільм быў згублены. У 50-я гады былі знойдзены некалькі ўрыўкаў агульнай працягласьцю 42 хвіліны. У 2006 годзе ва Ўроцлаве знайшліся чарговыя фрагмэнты. У суме па гэтых знаходках Нацыянальнаму кінаархіву ў Варшаве ўдалося аднавіць 120 хвілін фільма (першапачатковы хранамэтраж складаў 3 гадзіны). Прэм’ера рэстаўрыраванай вэрсіі адбылася ў 2012 годзе ў варшаўскім кінатэатры «Ілюзіён».

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт