Каля месяца таму (11 лістапада) Польшча адзначыла 100-годзьдзе вяртаньня незалежнасьці. Пасьля больш чым 123 гадоў існаваньня пад чужымі імпэрыямі палякі прыступілі да стварэньня ўласнай дзяржавы. Практычна ўсё прыходзілася рабіць з нуля, у тым ліку й ствараць спэцслужбы. Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пра тое, як Варшава стварала сваю разьведку й контрразьведку.
Нагодай для таго, каб заняцца гэтай тэмай, стала пэўная гадавіна: 4 сьнежня 1896 году нарадзіўся Ежы Сасноўскі, афіцэр разьведкі, адзін з найбольш пасьпяховых польскіх разьведчыкаў міжваеннага пэрыяду. Ён быў афіцэрам 2-га ўпраўленьня Генштабу, пра якое мы раскажам крыху пазьней. Сасноўскі цягам многіх гадоў, з 1926 да 1934 году, узначальваў нелегальную рэзыдэнтуру польскай разьведкі ў Нямеччыне. Разьведчыкі пад яго кіраўніцтвам завэрбавалі нямала нямецкіх афіцэраў, у тым ліку высокапастаўленых. Дзякуючы інфармацыі, якую здабыў Ежы Сасноўскі, палякам стала вядома, што Германія ўзмацняе свае ўзброеныя сілы, парушаючы пагадненьні Вэрсальскага мірнага дагавору. Лёс Ежы Сасноўскага аказаўся вельмі трагічным – ён загінуў у Савецкім Саюзе ў першай палове 1940 гадоў, прычым вэрсій сьмерці некалькі. Магчыма, гэтай важнай постаці ў польскай гісторыі мы прысьвецім асобную перадачу, а цяпер – пра спэцслужбы даваеннай Польшчы, якія нараджаліся разам з маладой дзяржавай.
Журналіст і гісторык, спэцыяліст па пытаньню спэцслужбаў Рафал Бжэскі зьвяртае ўвагу на той факт, што спэцслужбы былі створаныя яшчэ да таго, як узьнікла дзяржава.
Рафал Бжэскі: У Польшчы з самага пачатку палітыкі разумелі, што выдатная разьведка й контрразьведка – гэта неабходнасьць у імя абароны дзяржавы. Ужо ў кастрычніку 1918 году, яшчэ да моманту, калі была аб’яўленая незалежнасьць краіны, была створаная ваенная разьведка й контрразьведка. Адным з галоўных упраўленьняў контрразьведкі была зьнешняя контрразьведка, якая дзейнічала на мяжой і была накіраваная супраць разьведак замежных краін. Зьнешняя контрразьведка старалася апярэдзіць крокі праціўніка, напрыклад, зьдзяйсьняючы правакацыі, дзякуючы чаму абясшкоджвала яго яшчэ да таго, як ён, вобразна кажучы, наносіў удар.
Унутраная контрразьведка была створаная ў Польшчы крыху пазьней – у ліпені 1919 году. А ў кастрычніку 1919 году, калі ўзьнікала Дзяржаўная паліцыя, быў створаны Інспэктарат палітычнай дэфэнзывы (Inspektorat Defensywy Politycznej). Гэта была страшная служба, асабліва для камуністычных арганізацый, якія Дэфэнзыву дэманізавалі, зрэшты, і мелі рацыю. Гаварылася, што Дэфэнзыва – усюдыісная, яна паўсюль, што гэта – найбольшы вораг.
Тут варта нагадаць, што вядомая Дэфэнзыва, якая займалася ня толькі левымі палітычнымі партыямі й арганізацыямі, але й нацыянальнымі меншасьцямі, уваходзіла ў структуры Дзяржаўнай паліцыі, то бок Міністэрства ўнутраных спраў. Нагадаю таксама, што ў міжваеннай Польшчы нацыянальныя меншасьці складалі больш за 31% насельніцтва краіны.
Існавала таксама 2-е ўпраўленьне Генэральнага штабу Войска Польскага – гэта была ваенная разьведка й контрразьведка. Пры гэтым трэба падкрэсьліць, што 2-е ўпраўленьне таксама займалася нацменшасьцямі ды левымі арганізацыямі. Тая ж самая «двойка», як яе называлі ў Польшчы, мела нефармальныя ўплывы ў іншых ведамствах, напрыклад, у Міністэрстве ўнутраных спраў. Менавіта ваенныя контрразьведчыкі практычна кіравалі Дэпартамэнтам грамадзкай бясьпекі й друку, які адказваў за цэнзуру.
Акрамя таго, сваю разьведку й контрразьведку меў Корпус аховы памежжа, які быў створаны спэцыяльна для аховы ўсходняй польскай мяжы й пра які мы ўжо апавядалі ў рубрыцы «Машына часу».
Валеры Саўко
Каля месяца таму (11 лістапада) Польшча адзначыла 100-годзьдзе вяртаньня незалежнасьці. Пасьля больш чым 123 гадоў існаваньня пад чужымі імпэрыямі палякі прыступілі да стварэньня ўласнай дзяржавы. Практычна ўсё прыходзілася рабіць з нуля, у тым ліку й ствараць спэцслужбы. Сёньня ў гістарычнай рубрыцы пра тое, як Варшава стварала сваю разьведку й контрразьведку.
Нагодай для таго, каб заняцца гэтай тэмай, стала пэўная гадавіна: 4 сьнежня 1896 году нарадзіўся Ежы Сасноўскі, афіцэр разьведкі, адзін з найбольш пасьпяховых польскіх разьведчыкаў міжваеннага пэрыяду. Ён быў афіцэрам 2-га ўпраўленьня Генштабу, пра якое мы раскажам крыху пазьней. Сасноўскі цягам многіх гадоў, з 1926 да 1934 году, узначальваў нелегальную рэзыдэнтуру польскай разьведкі ў Нямеччыне. Разьведчыкі пад яго кіраўніцтвам завэрбавалі нямала нямецкіх афіцэраў, у тым ліку высокапастаўленых. Дзякуючы інфармацыі, якую здабыў Ежы Сасноўскі, палякам стала вядома, што Германія ўзмацняе свае ўзброеныя сілы, парушаючы пагадненьні Вэрсальскага мірнага дагавору.
Ежы Сасноўскі/Public Domain CC0
Лёс Ежы Сасноўскага аказаўся вельмі трагічным – ён загінуў у Савецкім Саюзе ў першай палове 1940 гадоў, прычым вэрсій сьмерці некалькі. Магчыма, гэтай важнай постаці ў польскай гісторыі мы прысьвецім асобную перадачу, а цяпер – пра спэцслужбы даваеннай Польшчы, якія нараджаліся разам з маладой дзяржавай.
Журналіст і гісторык, спэцыяліст па пытаньню спэцслужбаў Рафал Бжэскі зьвяртае ўвагу на той факт, што спэцслужбы былі створаныя яшчэ да таго, як узьнікла дзяржава.
Рафал Бжэскі: У Польшчы з самага пачатку палітыкі разумелі, што выдатная разьведка й контрразьведка – гэта неабходнасьць у імя абароны дзяржавы. Ужо ў кастрычніку 1918 году, яшчэ да моманту, калі была аб’яўленая незалежнасьць краіны, была створаная ваенная разьведка й контрразьведка. Адным з галоўных упраўленьняў контрразьведкі была зьнешняя контрразьведка, якая дзейнічала на мяжой і была накіраваная супраць разьведак замежных краін. Зьнешняя контрразьведка старалася апярэдзіць крокі праціўніка, напрыклад, зьдзяйсьняючы правакацыі, дзякуючы чаму абясшкоджвала яго яшчэ да таго, як ён, вобразна кажучы, наносіў удар.
Унутраная контрразьведка была створаная ў Польшчы крыху пазьней – у ліпені 1919 году. А ў кастрычніку 1919 году, калі ўзьнікала Дзяржаўная паліцыя, быў створаны Інспэктарат палітычнай дэфэнзывы (Inspektorat Defensywy Politycznej). Гэта была страшная служба, асабліва для камуністычных арганізацый, якія Дэфэнзыву дэманізавалі, зрэшты, і мелі рацыю. Гаварылася, што Дэфэнзыва – усюдыісная, яна паўсюль, што гэта – найбольшы вораг.
Тут варта нагадаць, што вядомая Дэфэнзыва (бо яна атрымала такую назву ў народзе), якая займалася ня толькі левымі палітычнымі партыямі й арганізацыямі, але й нацыянальнымі меншасьцямі, уваходзіла ў структуры Дзяржаўнай паліцыі, то бок Міністэрства ўнутраных спраў. Нагадаю таксама, што ў міжваеннай Польшчы нацыянальныя меншасьці складалі больш за 31% насельніцтва краіны.
Кавалерыя Войска Польскага, Баранавічы, ліпень 1933 году/Narodowe Archiwum Cyfrowe
Існавала таксама 2-е ўпраўленьне Генэральнага штабу Войска Польскага – гэта была ваенная разьведка й контрразьведка. Пры гэтым трэба падкрэсьліць, што 2-е ўпраўленьне таксама займалася нацменшасьцямі ды левымі арганізацыямі. Тая ж самая «двойка», як яе называлі ў Польшчы, мела нефармальныя ўплывы ў іншых ведамствах, напрыклад, у Міністэрстве ўнутраных спраў. Менавіта ваенныя контрразьведчыкі практычна кіравалі Дэпартамэнтам грамадзкай бясьпекі й друку, які адказваў за цэнзуру.
Акрамя таго, сваю разьведку й контрразьведку меў Корпус аховы памежжа, які быў створаны спэцыяльна для аховы ўсходняй польскай мяжы й пра які мы ўжо апавядалі ў рубрыцы «Машына часу».
Валеры Саўко
слухайце далучаны гукавы файл
у перадачы выкарыстаныя архіўныя матэрыялы Польскага радыё