Logo Polskiego Radia
Print

Новыя амэрыканскія ракеты зьявяцца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.11.2018 14:12
Дзярждэпартамэнт ЗША даў згоду на продаж Польшчы ракетных сыстэмаў Хаймарс.
Высокамабільная ракетна-артылерыйская сыстэма апэратыўна-тактычнага прызначэньня Хаймарс.Высокамабільная ракетна-артылерыйская сыстэма апэратыўна-тактычнага прызначэньня Хаймарс.By U.S. Army photo - http://www.pentagon.mil/news/newsarticle.aspx?id=24398; exact image source, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6216329

Новыя амэрыканскія ракеты зьявяцца ў Польшчы
Дзярждэпартамэнт ЗША даў згоду на продаж Польшчы ракетных сыстэмаў Хаймарс.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы верыць у посьпех перамоваў па справе ракетных сыстэмаў Хаймарс (High Mobility Artillery Rocket System,HIMARS). Раней Мінабароны паведаміла, што Дзярждэпартамэнт ЗША даў згоду на продаж Польшчы ракетных сыстэмаў Хаймарс.
Паводле міністра Блашчака, ракетныя сыстэмы Хаймарс з радыюсам дзеяньня 300 кілямэтраў, гэта зброя, неабходная дзеля стрымліваньня праціўніка. Кіраўнік Мінабароны падкрэсьліў, што гэта чарговы этап мадэрнізацыі польскага войска.
Польскі бок павінен яшчэ толькі дамовіцца з амэрыканцамі адносна кошту дамовы.
Уступны кошт 20 комплексаў складае 655 мільёнаў даляраў ЗША. Аднак міністар запэўнівае, што канчатковая цана, безумоўна, зьменіцца.
Польшча плянуе купіць пускавыя ўстаноўкі M142, транспартныя сродкі, ракеты й сыстэмы навядзеньня. Пакет таксама ўключае ў сябе кампутары, тэставыя ракеты, тэлекамунікацыйнае абсталяваньне, запчасткі, падрыхтоўку жаўнераў і тэхнічную падтрымку.
Хаймарс (англ. High Mobility Artillery Rocket System, HIMARS)- амэрыканская высокамабільная ракетна-артылерыйская сыстэма апэратыўна-тактычнага прызначэньня. Яна зьяўляецца палегчанай рэактыўнай сыстэмай залпавага агню на колавым шасі.
аз


Міністар нацыянальнай абароны Польшчы верыць у посьпех перамоваў па справе ракетных комплексаў Хаймарс (High Mobility Artillery Rocket System, HIMARS). Раней Мінабароны паведаміла, што Дзярждэпартамэнт ЗША даў згоду на продаж Польшчы высокамабільных ракетна-артылерыйскiх сыстэмаў апэратыўна-тактычнага прызначэньня Хаймарс.

Паводле Марыюша Блашчака (Mariusz Błaszczak), ракетныя сыстэмы Хаймарс з радыюсам дзеяньня 300 кілямэтраў, гэта зброя, неабходная дзеля стрымліваньня праціўніка. Кіраўнік Мінабароны падкрэсьліў, што гэта чарговы этап мадэрнізацыі польскага войска.

Польскі бок павінен яшчэ толькі дамовіцца з амэрыканцамі адносна кошту дамовы.
Уступны кошт 20 комплексаў складае 655 мільёнаў даляраў ЗША. Аднак міністар запэўнівае, што канчатковая цана, безумоўна, зьменіцца.

Польшча плянуе купіць пускавыя ўстаноўкі M142, транспартныя сродкі, ракеты й сыстэмы навядзеньня. Пакет таксама ўключае ў сябе кампутары, тэставыя ракеты, тэлекамунікацыйнае абсталяваньне, запчасткі, падрыхтоўку жаўнераў і тэхнічную падтрымку.

Хаймарс (англ. High Mobility Artillery Rocket System, HIMARS)- амэрыканская высокамабільная ракетна-артылерыйская сыстэма апэратыўна-тактычнага прызначэньня. Яна зьяўляецца палегчанай рэактыўнай сыстэмай залпавага агню на колавым шасі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт