Logo Polskiego Radia
Print

Сёлета Poczta Polska адправіць рэкордную колькасьць пасылак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2018 09:11
Польскі апэратар паштовых паслуг рыхтуецца да працавітага перадкаляднага пэрыяду.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: delphinmedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета кампанія Poczta Polska адправіць рэкордную колькасьць пасылак
Польскі апэратар паштовых паслуг рыхтуецца да працавітага перадкаляднага пэрыяду.
Сёлета кампанія Poczta Polska адправіць рэкордную колькасьць паштовых пасылак. У кастрычніку кампанія адправіла на амаль 20% больш пасылак, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году. Найбольшай папулярнасьцю карыстаецца паслуга „eCommerce - Pocztex Kurier 48”. Колькасьць гэткіх пасылак вырасла на больш за 25%.
Паводле апэратара, у перадкалядным пэрыядзе колькасьць пасылак можа складаць на 50% больш, чым звычайна. Таму, як кажа Артур Венцкоўскі (Artur Więckowski) з аддзелу па продажу, кампанія павялічыла працаўладкаваньне й пашырыла сетку пунктаў атрыманьня пасылак.
Артур Венцкоўскі: Наша мэта - разьвіцьцё сеткі пунктаў атрыманьня пасылак click&collect. Ужо цяпер яна зьяўляецца найбуйнейшай у Польшчы. Гаворка ідзе пра 10 тысяч 800 пунктаў. Да канца году мы плянуем павялічыць яе да 11 тысяч пунктаў. Нагадаю, гэтыя пункты знаходзяцца ў нашых аддзелах і паштовых аўтаматах, а таксама ў крамах сетак „Żabka” і „Freshmarket”, на заправачных станцыях канцэрну Orlen і ў шапіках кампаніі „Ruch”.
Артур Венцкоўскі заклікаў кліентаў не адтэрміноўваць пакупак празь інтэрнэт да апошняй хвіліны перад Калядамі. Ён запэўніў, што заказы, зробленыя да 14 сьнежня павінны трапіць да атрымальнікаў на час, то бок перад Калядамі.
Прадстаўнікі кампаніі нагадваюць, што ў лістападзе ў эксплёатацыю было здадзенае новае аддзяленьне па сартаваньні пасылак і кругласутачны цэнтар маніторынгу.
Прафэсар Аркадыюш Кава (Arkadiusz Kawa) з Катэдры лягістыкі й транспарту Эканамічнага ўнівэрсытэту ў Познані адзначае, што перадкалядны пэрыяд - гэта сур’ёзны выклік для такіх кампаній, як Poczta Polska.
Аркадыюш Кава: Гэта такі пэрыяд, калі ўсё больш палякаў купляюць калядныя падарункі ў інтэрнэце. Таму гэта час напружанай працы для апэратараў паштовай сувязі, як, напрыклад, кампанія Poczta Polska.
У мінулым годзе Poczta Polska адправіла 120 мільёнаў пасылак.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт