Францыя верне Бэніну прадметы мастацтва
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        24.11.2018 11:33
                    
                                 
                
                
                    Эмануэль Макрон прыняў гэтае рашэньне падчас азнаямленьня зь рапартам аб вяртаньні твораў афрыканскага мастацтва, якія дагэтуль знаходзяцца ў францускіх музэях.
                
                
                    
                         PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON
PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON
                     
                
                
                
               
                
                          
Францыя верне Бэніну прадметы мастацтва
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон пагадзіўся вярнуць Бэніну 26 твораў мастацтва, нарабаваных францускімі войскамі ў 1892 годзе. Перадача твораў адбудзецца неадкладна.
Эмануэль Макрон прыняў гэтае рашэньне падчас азнаямленьне зь рапартам аб вяртаньні твораў афрыканскага мастацтва, якія дагэтуль знаходзяцца ў францускіх музэях.
Францускі лідэр таксама прапанаваў арганізаваць у наступным годзе нараду прадстаўнікоў эўрапейскіх і афрыканскіх краін, падчас якой будзе выпрацаваны прынцып « палітыкі абмену» твораў афрыканскага мастацтва. Эмануэль Macron выказаў спадзяваньне, што будуць прыняты пад увагу ўсе магчымасьці: ня толькі вяртаньне помнікаў на афрыканскую радзіму, але і выставы на чорным кантынэнце, а таксама арэнда твораў мастацтва.
На думку камэнтатараў, рашэньне францускага прэзыдэнта, павялічыць патрабаваньні афрыканскіх краін вярнуць творы мастацтва, якія апынуліся ў Эўропе ў часы каляніяльнага ладу.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон пагадзіўся вярнуць Бэніну 26 твораў мастацтва, нарабаваных францускімі войскамі ў 1892 годзе. Перадача твораў адбудзецца неадкладна.
Эмануэль Макрон прыняў гэтае рашэньне падчас азнаямленьня зь рапартам аб вяртаньні твораў афрыканскага мастацтва, якія дагэтуль знаходзяцца ў францускіх музэях.
Францускі лідэр таксама прапанаваў арганізаваць у наступным годзе нараду прадстаўнікоў эўрапейскіх і афрыканскіх краін, падчас якой будзе выпрацаваны прынцып « палітыкі абмену» твораў афрыканскага мастацтва. Эмануэль Макрон выказаў спадзяваньне, што будуць узяты пад увагу ўсе магчымасьці: ня толькі вяртаньне помнікаў на афрыканскую радзіму, але і выставы на чорным кантынэнце, а таксама арэнда твораў мастацтва.
На думку камэнтатараў, рашэньне францускага прэзыдэнта, павялічыць патрабаваньні афрыканскіх краін вярнуць творы мастацтва, якія апынуліся ў Эўропе ў часы каляніяльнага ладу.
IAR/эж