Logo Polskiego Radia
Print

Сэнат прыняў рэзалюцыю па гадавіне Галадамору ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2018 15:48
Дакумэнт зьяўляецца доказам салідарнасьці з украінскім народам.
Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнта).Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнта).PAP/Piotr Nowak

Сэнат прыняў рэзалюцыю па гадавіне Галадамору ва Ўкраіне
Дакумэнт зьяўляецца доказам салідарнасьці з украінскім народам.
Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнта) аднагалосна прыняў рэзалюцыю з нагоды гадавіны Галадамору ва Ўкраіне. Дакумэнт зьяўляецца доказам салідарнасьці з украінскім народам у захаваньні памяці аб гэтай трагедыі.
Сэнатар ад кіроўнай партыі „Правай справядлівасьць” Яраслаў Абрэмскі (Jarosław Obremski) дадаў, што польская рэзалюцыя мае на мэце таксама распаўсюджваньне сярод эўрапейцаў ведаў пра гэтую трагічную падзею й рэальнае вымярэньне камунізму.
Галадамор ва Ўкраіне адбыўся ў 1932-1933 гадах. Ён быў вынікам уведзенай камуністычнымі ўладамі Савецкага Саюза прымусовай калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
Рэзалюцыя Сэнату была прынятая па ініцыятыве ўсіх фракцый палаты.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт