Мэркель заклікала Бундэстаг падтрымаць міграцыйнае пагадненьне ААН
Канцлерка Нямеччыны запэўніла, што фэдэральны ўрад плянуе падпісаць згаданы дакумэнт. 
Ангела Мэркель заклікала Бундэстаг прыняць глябальнае міграцыйнае пагадненьне ААН. Падчас дэбатаў у ніжняй палаце парлямэнта Нямеччыны канцлерка станоўча ацаніла згаданы дакумэнт. 
Сёньня стала вядома, што ў адмысловую камісію Бундэстагу былі ўнесеныя 60 пэтыцый супраць пагадненьня.
 
Ангела Мэркель нагадала аб важнай ролі ААН у забесьпячэньні гуманітарнай дапамогі ў сьвеце. Яна падкрэсьліла, што ў сёньняшнім сьвеце ані адна краіна ня можа самастойна й пасьпяхова змагацца з чалавечым няшчасьцем у рэгіёнах, ахопленых узброенымі канфліктамі. 
„Самае галоўнае, каб праблему міграцыі вырашыць у міжнародным кантэксьце й не спадзявацца на тое, што нейкая краіна зробіць гэта самастойна”, - сказала Ангела Мэркель.
Яна запэўніла, што фэдэральны ўрад плянуе падпісаць міграцыйнае пагадненьне ААН. 
аз
Ангела Мэркель заклікала Бундэстаг прыняць глябальнае міграцыйнае пагадненьне ААН. Падчас дэбатаў у ніжняй палаце парлямэнта Нямеччыны канцлерка станоўча ацаніла згаданы дакумэнт. 
Сёньня стала вядома, што ў адмысловую камісію Бундэстагу былі ўнесеныя 60 пэтыцый супраць пагадненьня. Ангела Мэркель нагадала аб важнай ролі ААН у забесьпячэньні гуманітарнай дапамогі ў сьвеце. Яна падкрэсьліла, што ў сёньняшнім сьвеце ані адна краіна ня можа самастойна й пасьпяхова змагацца з чалавечым няшчасьцем у рэгіёнах, ахопленых узброенымі канфліктамі. 
„Самае галоўнае, каб праблему міграцыі вырашыць у міжнародным кантэксьце й не спадзявацца на тое, што нейкая краіна зробіць гэта самастойна”, - сказала Ангела Мэркель.
Яна запэўніла, што фэдэральны ўрад плянуе падпісаць міграцыйнае пагадненьне ААН.
Міграцыйнае пагадненьне ААН (Global Compact for Safe, Orderly and Regular Migration - GCM) павінна быць падпісанае на канфэрэнцыі ААН у Маракешу, якая адбудзецца 10 і 11 сьнежня. 
аз