Украіна можа выйсьці з Інтэрпалу, калі арганізацыю ўзначаліць расеец
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.11.2018 18:21
«Магчымае прэзыдэнцтва Расеі ў Інтэрпале – абсурднае й пярэчыць духу й мэтам арганізацыі».
interpol.int
Украіна можа выйсьці з Інтэрпалу, калі арганізацыю ўзначаліць расеец
Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў дапускае выхад Украіны зь Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі Інтэрпал, калі ключавую наглядную ўстанову ўзначаліць расеец, генэрал-маёр паліцыі Аляксандр Пракапчук. Пра гэта Авакаў напісаў у сваім профілі ў сетцы Twitter.
«Магчымае прэзыдэнцтва Расеі ў Інтэрпале – абсурднае й пярэчыць духу й мэтам арганізацыі. У выпадку, калі аргумэнты Ўкраіны й шэрагу іншых дзяржаў ня будуць пачутыя, – Украіна разгледзіць пытаньне аб прыпыненьні свайго членства ў арганізацыі», – напісаў ён.
21 лістапада ў Дубаі адбудуцца выбары кіраўніка Інтэрпалу. Фаварытам у працэсе выбараў зьяўляецца Аляксандр Пракапчук, які ўзначальвае Нацыянальнае бюро Інтэрпалу МУС Расеі, а апошнія два года зьяўляецца таксама віцэ-прэзыдэнтам Інтэрпалу.

вс