Кракаўскі аэрапорт абслужыў 6 млн пасажыраў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.11.2018 17:41
Ад аэрапорту 6-мільённая пасажырка атрымала бясплатны авіябілет і памятныя рэчавыя падарункі.
Міжнародны аэрапорт імя Яна Паўла ІІ «Кракаў – Баліцэ»Copyright © 2018 Kraków Airport
Кракаўскі аэрапорт абслужыў 6 млн пасажыраў
Сёньня Міжнародны аэрапорт імя Яна Паўла ІІ «Кракаў – Баліцэ» прыняў 6-мільённага пасажыра. Ім аказалася спадарыня Анна, якая родам са славутага польскага зімовага курорту Закапанэ. Яна вылятала з Кракава ў Чыкага рэйсам польскай авіякампаніі LOT. Ад аэрапорту 6-мільённая пасажырка атрымала бясплатны авіябілет і памятныя рэчавыя падарункі.
Год таму кракаўскі аэрапорт абслужыў 5 млн 800 тыс пасажыраў.
У Польшчы працуе 15 аэрапортаў, два зь якіх разьмешчаныя ў Варшаве. Усе яны маюць статус міжнародных. Другім па пасажырапатоку аэрапортам у Польшчы зьяўляецца менавіта Кракаў, на трэцім месцы Гданьск (больш за 4 млн 600 тыс. пасажыраў у 2017 годзе), на чацьвёртым – Катавіцэ (амаль 3 млн 900 тыс.), на пятым – Уроцлаў (2 млн 855 тыс. чалавек). Найменшую колькасьць пасажыраў абслужыў аэрапорт Радам (11 тыс. чалавек) і Зялёна Гура (18 тыс. пасажыраў).
Сёньня Міжнародны аэрапорт імя Яна Паўла ІІ «Кракаў – Баліцэ» прыняў 6-мільённага пасажыра. Ім аказалася спадарыня Анна, якая родам са славутага польскага зімовага курорту Закапанэ. Яна вылятала з Кракава ў Чыкага рэйсам польскай авіякампаніі LOT. Ад аэрапорту 6-мільённая пасажырка атрымала бясплатны авіябілет і памятныя рэчавыя падарункі.
Год таму кракаўскі аэрапорт абслужыў 5 млн 800 тыс пасажыраў.
У Польшчы працуе 15 аэрапортаў, два зь якіх разьмешчаныя ў Варшаве. Усе яны маюць статус міжнародных. Другім па пасажырапатоку аэрапортам у Польшчы зьяўляецца менавіта Кракаў, на трэцім месцы Гданьск (больш за 4 млн 600 тыс. пасажыраў у 2017 годзе), на чацьвёртым – Катавіцэ (амаль 3 млн 900 тыс.), на пятым – Уроцлаў (2 млн 855 тыс. чалавек).
Найменшую колькасьць пасажыраў абслужыў аэрапорт Радам (11 тыс. чалавек) і Зялёна Гура (18 тыс. пасажыраў).
вс