Logo Polskiego Radia
Print

Як даваенная Польшча разьвівала прамысловасьць (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.11.2018 07:12
  • прамысловасьць.mp3
Да вайны Польшча выпускала сваю някепскую прадукцыю, у тым ліку высокатэхналягічныя вырабы: самалёты, матацыклы, рухавікі й легкавыя аўтамабілі.
Матацыкл Sokół 1000 (CWS M111)Матацыкл Sokół 1000 (CWS M111)

Пару дзён таму Польшча адсьвяткавала Дзень незалежнасьці. Краіна зноўку стала сувэрэннай 11 лістапада 1918 году пасьля больш чым 123 гадоў неіснаваньня на палітычнай карце сьвету. І хоць дзяржава была зьнішчаная й зьнясіленая Першай сусьветнай вайной, то хутка палякам удалося стварыць сваю прамысловасьць ды нават дасягнуць посьпехаў у пэўных галінах гаспадаркі.
Не сакрэт, што міжваенная Польшча была небагатай сельскагаспадарчай дзяржавай: вёска жыла бедна, а прамысловасьць была зьнішчаная вайной. Практычна з нуля прыходзілася будаваць заводы й фабрыкі. Неўзабаве праца пачала прыносіць плён. Пачынаючы з паловы 1920 гадоў Польшча пачынае выпускаць сваю някепскую прамысловую прадукцыю, у тым ліку высокатэхналягічныя вырабы, напрыклад, самалёт, матацыклы, рухавікі й легкавыя аўтамабілі. Некаторыя вырабы выпускаліся паводле замежных ліцэнзій, для прыкладу, легкавы аўтамабіль Polski Fiat 508, але шматлікія былі распрацаваныя польскімі інжынэрамі, як, напрыклад, матацыклы. Гаворыць Томаш Шчарбіцкі, супрацоўнік варшаўскага Нацыянальнага тэхнічнага музэю.
Томаш Шчарбіцкі: У нас былі свае матацыклы. Напрыклад, матацыкл Sokół 1000 (CWS M111) хоць і быў выраблены паводле амэрыканскіх узораў, то гэта была аднак уласная распрацоўка польскіх інжынэраў. Матацыкл Sokół 600 таксама распрацавалі польскія спэцыялісты, хоць за ўзор былі ўзятыя брытанскія адзінкі. Пры гэтым варта заўважыць, што ў абедзьве распрацоўкі былі ўнесеныя элемэнты, якія не сустракаліся ў матацыклах, што выраблялі ў іншых краінах.
Літаральна пасьля Першай сусьветнай вайны ў Эўропе было зразумела, што на нашым кантынэнце можа пачацца чарговы ўзброены канфлікт. У Варшаве гэта таксама разумелі, і таму неўзабаве было прынятае рашэньне аб будаўніцтве Цэнтральнага індустрыяльнага рэгіёну.
Яго мэтай было стварэньне буйнога прамысловага цэнтру пасярод краіны, па меры магчымасьці як далей ад усялякіх межаў, перш за ўсё ад мяжы зь гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам, для ўзмацненьня польскай эканомікі й скарачэньня беспрацоўе.
Рэгіён ствараўся ў частках Львоўскага, Кракаўскага, Люблінскага й Келецкага ваяводзтваў, на 15% тэрыторыі даваеннай Польшчы, на якой пражывала 6 млн чалавек. Да верасьня 1939 году, калі Гітлер напаў на Польшчу, у рамках праекту было пабудавана 51 прадпрыемства й створана 110 тыс. працоўных месцаў.
Сярод створаных прадпрыемстваў былі мэталюргічныя заводы, прадпрыемствы машынабудаваньня, завод сынтэтычнага каўчуку, цэлюлёзная фабрыка, якая выпускала цэлюлёзу ня толькі для вытворчасьці паперы, але й пораху.
Былі таксама добрыя распрацоўкі ў ваенна-прамысловым комплексе. Польскім інжынэрам удалося сканструяваць даволі пасьпяховыя ўзоры тэхнікі й зброі, прычым для розных родаў войск, і адным з такіх прыкладаў зьяўляецца сярэдні бамбавік «Лось» (PZL.37 Łoś).
«Лось» быў першым польскім самалётам, у якога поўнасьцю прыбіралася шасі. Бамбавік таксама лічыўся найсучасьнейшай машынай у ВПС Польшчы й адным з найбольш сучасных бамбавікоў у Эўропе ў той час. У сэрыйную вытворчасьць «Лось» быў запушчаны ўсяго толькі за 6 месяцаў да пачатку вайны, таму шмат паваяваць не пасьпеў. Бамбавік выкарыстоўваўся ў абароннай вайне зь Нямеччынай у верасьні 1939 году, пазьней Румынія выкарыстоўвала самалёт у ваенных дзеяньнях супраць Савецкага Саюзу.
«Лось» служыў толькі ў ВПС Польшчы й Румыніі, хоць яго пакупкай быў зацікаўлены шэраг дзяржаў, напрыклад, Гішпанія, Югаславія, Балгарыя, Турцыя й Грэцыя. Але міжнародную кар’еру польскага бамбавіка перапыніла вайна.
Іншай пасьпяховай распрацоўкай польскіх авіяканструктараў стаў лёгкі бамбавік «Карась» (PZL.23 Karaś). Ён выпускаўся ў 1935-1939 гадах, быў на ўзбраеньні ВПС Польшчы, Балгарыі й Румыніі. Агулам было выпушчана 253 адзінкі. У верасьні 1939 году «Карась» быў асноўнай баявой машынай польскіх ваенна-паветраных сіл.
Да нашых дзён не захаваўся ані адзін экзэмпляр.
Валеры Саўко

Пару дзён таму Польшча адсьвяткавала Дзень незалежнасьці. Краіна зноўку стала сувэрэннай 11 лістапада 1918 году пасьля больш чым 123 гадоў неіснаваньня на палітычнай карце сьвету. І хоць дзяржава была зьнішчаная й зьнясіленая Першай сусьветнай вайной, то хутка палякам удалося стварыць сваю прамысловасьць ды нават дасягнуць посьпехаў у пэўных галінах гаспадаркі.

Не сакрэт, што міжваенная Польшча была небагатай сельскагаспадарчай дзяржавай: вёска жыла бедна, а прамысловасьць была зьнішчаная вайной. Практычна з нуля прыходзілася будаваць заводы й фабрыкі. Неўзабаве праца пачала прыносіць плён.

Polski
Polski Fiat 508

Пачынаючы з паловы 1920 гадоў Польшча пачынае выпускаць сваю някепскую прамысловую прадукцыю, у тым ліку высокатэхналягічныя вырабы, напрыклад, самалёты, матацыклы, рухавікі й легкавыя аўтамабілі. Некаторыя вырабы выпускаліся паводле замежных ліцэнзій, для прыкладу, легкавы аўтамабіль Polski Fiat 508, але шматлікія былі распрацаваныя польскімі інжынэрамі, як, напрыклад, матацыклы. Гаворыць Томаш Шчарбіцкі, супрацоўнік варшаўскага Нацыянальнага тэхнічнага музэю.

Томаш Шчарбіцкі: У нас былі свае матацыклы. Напрыклад, матацыкл Sokół 1000 (CWS M111) хоць і быў выраблены паводле амэрыканскіх узораў, то гэта была аднак уласная распрацоўка польскіх інжынэраў.

Матацыкл Sokół 600 таксама распрацавалі польскія спэцыялісты, хоць за ўзор былі ўзятыя брытанскія адзінкі. Пры гэтым варта заўважыць, што ў абедзьве распрацоўкі былі ўнесеныя элемэнты, якія не сустракаліся ў матацыклах, што выраблялі ў іншых краінах.

Літаральна пасьля Першай сусьветнай вайны ў Эўропе было зразумела, што на нашым кантынэнце можа пачацца чарговы ўзброены канфлікт. У Варшаве гэта таксама разумелі, і таму неўзабаве было прынятае рашэньне аб будаўніцтве Цэнтральнага індустрыяльнага рэгіёну.

Яго мэтай было стварэньне буйнога прамысловага цэнтру пасярод краіны, па меры магчымасьці як далей ад усялякіх межаў, перш за ўсё ад мяжы зь гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам, для ўзмацненьня польскай эканомікі й скарачэньня беспрацоўе.

Рэгіён ствараўся ў частках Львоўскага, Кракаўскага, Люблінскага й Келецкага ваяводзтваў, на 15% тэрыторыі даваеннай Польшчы, на якой пражывала 6 млн чалавек. Да верасьня 1939 году, калі Гітлер напаў на Польшчу, у рамках праекту было пабудавана 51 прадпрыемства й створана 110 тыс. працоўных месцаў.

Сярод створаных прадпрыемстваў былі мэталюргічныя заводы, прадпрыемствы машынабудаваньня, завод сынтэтычнага каўчуку, цэлюлёзная фабрыка, якая выпускала цэлюлёзу ня толькі для вытворчасьці паперы, але й пораху.

Былі таксама добрыя распрацоўкі ў ваенна-прамысловым комплексе. Польскім інжынэрам удалося сканструяваць даволі пасьпяховыя ўзоры тэхнікі й зброі, прычым для розных родаў войск, і адным з такіх прыкладаў зьяўляецца сярэдні бамбавік «Лось» (PZL.37 Łoś).

«Лось» быў першым польскім самалётам, у якога поўнасьцю прыбіралася шасі. Бамбавік таксама лічыўся найсучасьнейшай машынай у ВПС Польшчы й адным з найбольш сучасных бамбавікоў у Эўропе ў той час. У сэрыйную вытворчасьць «Лось» быў запушчаны ўсяго толькі за 6 месяцаў да пачатку вайны, таму шмат паваяваць не пасьпеў. Бамбавік выкарыстоўваўся ў абароннай вайне зь Нямеччынай у верасьні 1939 году, пазьней Румынія выкарыстоўвала самалёт у ваенных дзеяньнях супраць Савецкага Саюзу.

Бамбавік
Бамбавік «Лось» (PZL.37 Łoś)

«Лось» служыў толькі ў ВПС Польшчы й Румыніі, хоць яго пакупкай быў зацікаўлены шэраг дзяржаў, напрыклад, Гішпанія, Югаславія, Балгарыя, Турцыя й Грэцыя. Але міжнародную кар’еру польскага бамбавіка перапыніла вайна.

Іншай пасьпяховай распрацоўкай польскіх авіяканструктараў стаў лёгкі бамбавік «Карась» (PZL.23 Karaś). Ён выпускаўся ў 1935-1939 гадах, быў на ўзбраеньні ВПС Польшчы, Балгарыі й Румыніі. Агулам было выпушчана 253 адзінкі. У верасьні 1939 году «Карась» быў асноўнай баявой машынай польскіх ваенна-паветраных сіл.

Да нашых дзён не захаваўся ані адзін экзэмпляр.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

фота: Narodowe Archiwum Cyfrowe

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт