LOT запускае рэйс з Варшавы ў Бэйрут
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.11.2018 13:07
                    
                    Маршрут будуць абслугоўваць самалёты Embraer 195. Рэйс будзе працягвацца 3,5 гадзіны.
                
                         Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0
                     
LOT запушчае рэйс з Варшаву ў Бэйрут
Маршрут будуць абслугоўваць самалёты Embraer 195. Рэйс будзе працягвацца 3,5 гадзіны.
З 14 чэрвеня будучага году польская авіякампанія будзе лётаць у сталіцы Лібану Бэйрут. Рэйс будзе працягвацца 3,5 гадзіны. Маршрут будуць абслугоўваць самалёты Embraer 195 з максымальнай пасажыраўмяшчальнасьцю 118 чалавек. Спачатку LOT плянуе ажыцьцяўляць рэйсы ў сталіцу Лібану толькі ўлетку. Пра тое, ці яны будуць адбывацца таксама ў зімовы пэрыяд, вырашыць узровень пасажырапатоку. 
Паводле афіцыйных дадзеных Лібану, сёлета краіну наведалі каля паўмільёна замежных турыстаў. 
Грамадзянам Польшчы й Лібану ва ўзаемных паездках не патрэбная віза – пячатка, якая дазваляе перасячы мяжу, ставіцца ў аэрапорце.  
Польская авіякампанія LOT некалькі гадоў таму ўжо абслугоўвала маршрут Варшава - Бэйрут, але гэтыя рэйсы былі прыпыненыя.
аз
 З 14 чэрвеня будучага году польская авіякампанія будзе лётаць у сталіцы Лібану Бэйрут. Рэйс будзе працягвацца 3,5 гадзіны. Маршрут будуць абслугоўваць самалёты Embraer 195 з максымальнай пасажыраўмяшчальнасьцю 118 чалавек.
Спачатку LOT плянуе ажыцьцяўляць рэйсы ў сталіцу Лібану толькі ўлетку. Пра тое, ці яны будуць адбывацца таксама ў зімовы пэрыяд, вырашыць узровень пасажырапатоку. 