Прэзыдэнт прапануе кампэнсацыі палякам, дэпартаваным у СССР
Законапраект бярэ пад увагу асобы, якія ў 1939-1956 гадах, былі дэпартаваныя ў СССР.
Анджэй Дуда ўнёс у Сэйм праект закону па прадастаўленьні грашовай дапамогі асобам, якія ў 1939-1956 гадах былі дэпартаваныя ў СССР. Паведамленьне па гэтай справе апублікаванае на сайце прэзыдэнта Польшчы.
Законапраект прадугледжвае выплату ссыльным дапамогі ў памеры, які будзе ўзалежнены ад часу, які яны заставаліся ў выгнаньні. За кожны поўны месяц рэпрэсій яны атрымаюць па 200 злотых (больш за 46,5 эўра). Агулам дапамога не павінна быць меншая чым 2 400 злотых (амаль 559,5 эўра).
Пра памер грашовай дапамогі, якую можа атрымаць дадзеная асоба будзе вырашаць Фонд сацыяльнага страхаваньня.
Дапамогай змогуць скарыстацца, як асобы дэпартаваныя з тэрыторыі Польшчы ў Савецкі Саюз, так і тыя, хто нарадзіўся ў выгнаньні.
Для таго, каб атрымаць дапамогу ссыльныя прымушаныя выканаць пэўныя ўмовы. Па-першае, яны павінны прадаставіць адпаведнае пасьведчаньне аб тым, што былі дэпартаваныя й знаходзіліся ў выгнаньні. Па-другое, у моманце падачы заяўкі на атрыманьне дапамогі яны павінны мець польскае грамадзянства.
аз
Анджэй Дуда ўнёс у Сэйм праект закону па прадастаўленьні грашовай дапамогі грамадзянам, якія ў 1939-1956 гадах былі дэпартаваныя ў СССР, паведамляецца на афіцыйным сайце прэзыдэнта Польшчы.
Законапраект прадугледжвае выплату пацярпелым дапамогі ў памеры, які будзе залежыць ад часу ссылкі. За кожны поўны месяц рэпрэсій яны атрымаюць па 200 злотых (больш за 46,5 эўра). Агулам дапамога не павінна быць меншая чым 2 400 злотых (амаль 559,5 эўра).
Пра памер грашовай дапамогі, якую можа атрымаць дадзены грамадзянін, будзе вырашаць Фонд сацыяльнага страхаваньня.
Дапамогай змогуць скарыстацца як людзі, дэпартаваныя з тэрыторыі Польшчы ў Савецкі Саюз, так і тыя, хто нарадзіўся ў выгнаньні.
Для таго, каб атрымаць дапамогу, ссыльным неабходна будзе выканаць пэўныя ўмовы. Па-першае, яны павінны прадаставіць адпаведнае пасьведчаньне аб тым, што былі дэпартаваныя й знаходзіліся ў выгнаньні. Па-другое, у момант падачы заявы на атрыманьне дапамогі яны павінны мець польскае грамадзянства.
аз