У Варшаве праходзіць «Бела-чырвоны марш»
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі вышэйшай дзяржаўнай улады, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм'ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі, а таксама вэтэраны ды дзясяткі тысяч звычайных грамадзян. Марш распачаўся парадам вайсковай тэхнікі і жаўнераў Польскага Войска, на якім былі прадстаўленыя ўсе віды войскаў.
Асаблівасьцю марша прымеркаванага да 100 гадавіны аднаўленьня польскай дзяржавы, зьяўляецца зьліцьцё двух намінальна розных маршаў у адно шэсьце.
Адначасова зь арганізаваным уладамі «Бела-чырвоным маршам», пад лёзунгам «Для цябе, Польшча!», праходзіць шэсьце, якое ладзяць праварадыкальныя групоўкі. Абодва шэсьця адбываюцца ў адзін і той жа час, па ідэнтычным маршруце.
У сувязі з гэтым прэзыдэнт Польшчы распачынаю «Бела-чырвоны марш» заклікаў да еднасьці:
Хадзем разам! Няхай гэта будзе супольны марш, марш для кожнага. Марш на якім кожны хоча быць, і на якім кожны адчувае сябе добра, ідучы для Польшчы!
«Бела-чырвоныя маршы» прайшлі ва ўсіх буйных гарадах Польшчы.
эж
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі вышэйшай дзяржаўнай улады, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэм'ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі, а таксама вэтэраны ды дзясяткі тысяч звычайных грамадзян. Марш распачаўся парадам вайсковай тэхнікі і жаўнераў Польскага Войска, на якім былі прадстаўленыя ўсе віды войскаў.
Асаблівасьцю марша прымеркаванага да 100 гадавіны аднаўленьня польскай дзяржавы, зьяўляецца зьліцьцё двух намінальна розных маршаў у адно шэсьце.
Адначасова зь арганізаваным уладамі «Бела-чырвоным маршам», пад лёзунгам «Для цябе, Польшча!», праходзіць шэсьце, якое ладзяць праварадыкальныя групоўкі. Абодва шэсьця адбываюцца ў адзін і той жа час, па ідэнтычным маршруце.
У сувязі з гэтым прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, распачынаючы «Бела-чырвоны
марш», заклікаў да еднасьці:
Анджэй Дуда: Хадзем разам! Няхай гэта будзе супольны марш, марш для кожнага. Марш на якім кожны хоча быць, і на якім кожны адчувае сябе добра, ідучы для Польшчы!
«Бела-чырвоныя маршы» прайшлі ва ўсіх буйных гарадах Польшчы.
эж
Яраслаў Качыньскі (па цэнтру)