Logo Polskiego Radia
Print

Камэрцыйнае тэлебачаньне магло заказаць „дзень народзінаў Гітлера”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2018 16:09
Генпракуратура Польшчы не выключае арганізацыі скандальнага мерапрыемства за грошы.
Міністар юстыцыі й генэральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбра.Міністар юстыцыі й генэральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбра.PAP/Radek Pietruszka

Камэрцыйнае тэлебачаньне магло заказаць „дзень народзінаў Гітлера”
Генпракуратура Польшчы не выключае арганізацыі скандальнага мерапрыемства за грошы.
Міністар юстыцыі й генэральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro) лічыць, што мерапрыемства пад назовам „дзень народзінаў Гітлера”, якое адбылося ў траўні 2017 году ў лесе ля гарадка Вадзіслаў Сьлёнскі (Wodzisław Śląski), магло быць падрыхтаванае канкрэтнымі асобамі за грошы. Паводле яго, ёсьць на гэта доказы.
„Важным элемэнтам зьяўляецца факт прысутнасьці на мерапрыемстве жанчыны, якая як аказалася пазьней зьяўляецца журналісткай тэлебачаньня TVN. Я ня ведаю, як канчаткова справа закончыцца, але пацьвярджаю, што адпаведныя матэрыялы знаходзяцца сярод дакумэнтаў сьледзтва”, - сказаў Збігнеў Зёбра.
Міністар юстыцыі пацьвердзіў, што пракуратура правярае матыў заказу за грошы арганізацыі мерапрыемства й запрашэньня да ўдзелу ў ім журналісткі TVN. Ён дадаў, што справа сьвяткаваньня дня народзінаў Гітлера моцна пашкодзіла іміджу Польшчы ў сьвеце.
У студзені журналісты праграмы „Superwizjer” TVN апублікавалі вынікі свайго журналісцкага расьсьледаваньня, датычнага дзейнасьці некаторых крайне правых арганізацыяў. Пасьля публікацыі матэрыялу Генпракурор Збігнеў Зёбра загадаў правесьці расьсьледаваньне па гэтай справе.
Паводле паказаньняў аднаго са сьведкаў, мерапрыемства, якое выклікала скандал, было „заказным і аплачаным „маскарадам”. Заказчык ставіў адну ўмову: на яго мела быць запрошаная асоба, якая пазьней аказалася суаўтаркай рэпартажу TVN.
tvp.info/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт