Logo Polskiego Radia
Print

Пацьверджаны чарговы выпадак адру ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.11.2018 09:02
Міністар аховы здароўя: «Эпідэміі няма».
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.photo: pixabay.com/CC0

Пацьверджаны чарговы выпадак адру ў Польшчы
Міністар аховы здароўя: «Эпідэміі няма».
У апошніх днях у Мазавецкім ваяводзтве пацьверджаны 18 выпадкаў захворваньняў і падазрэньняў на захворваньне адром.
«Усе выпадкі адру – гэта завезены вірус. У Польшчы няма радзімага адру. Я спадзяюся, што ў будучым годзе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя назаве Польшчу краінай без радзімага адру. Месцы, куды быў завезены адзёр, абмяжоўваюцца некалькімі выпадкамі хваробы. Гэта доказ таго, што прышчэпкі і прафіляктычныя дзеяньні зьяўляюцца вельмі эфэктыўнымі», – сказаў міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі.
Ён нагадаў, што адзёр зьяўляецца адным з найбольш інфэкцыйных вірусных захворваньняў.
«У нас няма эпідэміі адру. Сытуацыя добрая, больш за 90% людзей прышчэпленыя. Мы бясьпечныя, але, каб так засталося, нам трэба прышчэплівацца. Варта гэта падкрэсьліваць у сытуацыі, калі папулярным зьяўляецца трэнд нежаданьня рабіць прышчэпкі. Калі колькасьць не прышчэпленых асоб будзе расьці, сытуацыя можа стаць небясьпечнай», – сказаў міністар.
З 1 студзеня да 31 кастрычніка ў Польшчы выяўленыя 144 выпадкі адру. У мінулым годзе ў аналягічным пэрыядзе часу такіх выпадкаў было значна менш – 59. У сваю чаргу ў цэлым 2017 годзе – 63 захворваньні.
Апошні выпадак захворваньня адром здарыўся ва Ўладаве. Захварэў вучань украінскага паходжаньня. Праўдападобна, ён ня быў прышчэплены ад адру.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт