Logo Polskiego Radia
Print

У Татрах зафіксавана рэкордна вялікая колькасьць горных сарн

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.11.2018 12:36
Ажно 1010 сарн было налічала з славацкага боку мяжы, а ў польскай частцы Татраў апынулася 421 жывёліна.
Горныя сарны ў ТатрахГорныя сарны ў Татрахyoutube.com/screen

У Татрах зафіксавана рэкордна вялікая колькасьць горных сарн
1431 сарна жыве ў польскіх ды славацкіх Татрах, сьцьвярджаюць навукоўцы, які правялі восеньскі падлік гэтых рэдкіх парнакапытных. Паводле заолягаў, гэта нечакана высокі паказчык. Летась восеньню было налічана толькі 1263 татрскія сарны.
Ажно 1010 сарн было налічала з славацкага боку мяжы, а ў польскай частцы Татраў апынулася 421 жывёліна.
У двухдзённым падліку татрскіх сарн з дзьвюх бакоў польска-славацкай мяжы прымала ўдзел каля 200 чалавек. Апроч сарн, з польскага боку мяжы на вочы натуралістам трапіла некалькі мядзьведзяў, а таксама тры арлы.
Супольныя польска-славацкія акцыі па падліку татрскі сарн ладзяцца зь 1957 года. Гэта самы стары прыродазнаўчы маніторынг, які ажыцьцяўляецца адначасова дзьвюма дзяржавамі.
эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт