У Калюмбіі імкліва расьце колькасьць мігрантаў зь Вэнэсуэлы
Са студзеня па верасень 2018 года больш за 1 мільён жыхароў Вэнэсуэлы эмігрыравалі ў Калюмбію, паведамляе міграцыйная служба «Migracion Colombia». Таксама каля 700 вэнэсуэльцаў уцякло зь краіны ў Эквадор, Пэру, Чылі, Мэксыку ды ЗША.
Паводле дадзеным службы «Migracion Colombia», з больш чым 1 мільёна вэнэсуэльцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Калюмбіі, толькі 573 тысячы маюць урэгуляваны праўны статус.
ААН падлічвае, што зь 2015 года праз глыбокі эканамічны ды палітычны крызіс зь Вэнэсуэлы выехала каля 2 мільёнаў чалавек. Штодня зь Вэнэсуэлы ўцякае прыкладна прыкладна 5 тысяч чалавек. Гэта адна з самых вялікіх хваль міграцыі ў гісторыі Лацінскай Амэрыкі.
Нягледзячы на найвялікшыя ў сьвеце радовішчы нафты, зь 2014 года Вэнэсуэла знаходзіцца ў вострым гаспадарчым крызісе. Пад уплывам падзеньня цаны на гэтую сыравіну, на працягу 5 гадоў ВУП краіны скараціўся на 45%, а інфляцыя дасягнула амаль 14000%. У Вэнэсуэле назіраецца дэфіцыт харчоў, тавараў народнага спажываньня, а таксама лекаў.
эж
Са студзеня па верасень 2018 года больш за 1 мільён жыхароў Вэнэсуэлы эмігрыравалі ў Калюмбію, паведамляе міграцыйная служба «Migracion Colombia». Таксама каля 700 вэнэсуэльцаў уцякло зь краіны ў Эквадор, Пэру, Чылі, Мэксыку ды ЗША.
Паводле дадзеным службы «Migracion Colombia», з больш чым 1 мільёна вэнэсуэльцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Калюмбіі, толькі 573 тысячы маюць урэгуляваны праўны статус.
ААН падлічвае, што зь 2015 года праз глыбокі эканамічны ды палітычны крызіс зь Вэнэсуэлы выехала каля 2 мільёнаў чалавек. Штодня зь адтуль ўцякае прыкладна 5 тысяч чалавек. Гэта адна з самых вялікіх хваль міграцыі ў гісторыі Лацінскай Амэрыкі.