Logo Polskiego Radia
Print

Міністар замежных спраў Польшчы прыбыў зь афіцыйным візытам у Беларусь

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.10.2018 12:29
Яцэк Чапутовіч наведае могілкі польскіх жаўнераў у вёсцы Дунілавічы, а таксама месца пахаваньня ахвяр сталінскага тэрору – урочышча Курапаты.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк ЧапутовічМіністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч PAP/Marcin Obara

Міністар замежных спраў Польшчы прыбыў зь афіцыйным візытам у Беларусь
Падчас двухдзённага візыту ў Беларусі Яцэк Чапутовіч возьме ўдзел Мюнхэнскай канфэрэнцыі прысьвечанай пытаньням бясьпекі. Таксама міністар Чапутовіч сустрэнецца зь кіраўніком беларускай дыпляматыі Уладзімерам Макеем.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі паведаміў Польскаму радыё, што ў рамках падрыхтоўкі да Мюнхэнскай канфэрэнцыі міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч прыме ўдзел у пасяджэньні галоўнай канфэрэнцыі. Яе ўдзельнікі абмяркуюць сытуацыю ў рэгіёне, пытаньні бясьпекі і зьвязаных зь імі праблемы.
Амбасадар Артур Міхальскі адзначыў, што візыт кіраўніка польскай дыпляматыі супадзе зь сьвяткаваньнем дня Усіх Сьвятых. Таму важнай часткай афіцыйнага візыту будзе ўшанаваньне памяці палякаў, якія палеглі на беларускай зямлі абараняючы Айчыну. У сувязі з гэтым кіраўнік польскага МЗС наведае могілкі польскіх жаўнераў у вёсцы Дунілавічы, а таксама месца пахаваньня ахвяр сталінскага тэрору – урочышча Курапаты.
эж


Падчас двухдзённага візыту ў Беларусі Яцэк Чапутовіч возьме ўдзел Мюнхэнскай канфэрэнцыі прысьвечанай пытаньням бясьпекі. Таксама міністар Чапутовіч сустрэнецца зь кіраўніком беларускай дыпляматыі Уладзімерам Макеем.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі паведаміў Польскаму радыё, што ў рамках падрыхтоўкі да Мюнхэнскай канфэрэнцыі міністар замежных спраў Яцэк Чапутовіч прыме ўдзел у пасяджэньні галоўнай канфэрэнцыі. Яе ўдзельнікі абмяркуюць сытуацыю ў рэгіёне, пытаньні бясьпекі і зьвязаных зь імі праблемы.

Амбасадар Артур Міхальскі адзначыў, што візыт кіраўніка польскай дыпляматыі супадзе зь сьвяткаваньнем дня Усіх Сьвятых. Таму важнай часткай афіцыйнага візыту будзе ўшанаваньне памяці палякаў, якія палеглі на беларускай зямлі абараняючы Айчыну.

У сувязі з гэтым кіраўнік польскага МЗС наведае могілкі польскіх жаўнераў у вёсцы Дунілавічы, а таксама месца пахаваньня ахвяр сталінскага тэрору – урочышча Курапаты.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт