У авіякатастрофе інданэзійскага самалёта загінулі амаль 190 чалавек
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.10.2018 11:31
                    
                    Boeing 737 прапаў з экранаў радараў праз 13 хвілін пасьля ўзьлёту з аэрапорта ў Джакарце. 
                
                         У авіякатастрофы інданэзійскага самалёта загінулі амаль 190 чалавек. PAP/EPA/BAGUS INDAHONO
У авіякатастрофы інданэзійскага самалёта загінулі амаль 190 чалавек. PAP/EPA/BAGUS INDAHONO
                     
У авіякатастрофы інданэзійскага самалёта загінулі амаль 190 чалавек
Boeing 737 прапаў з экранаў радараў праз 13 хвілін пасьля ўзьлёту з аэрапорта ў Джакарце. 
Інданэзійскія ратавальнікі знайшлі чалавечыя астанкі недалёка ад месца крушэньня самалёта авіякампаніі Lion Air. На борце машыны, якая ляцела з Джакарты ў Панкалпінанг было 189 чалавек. Самалёт упаў у мора неўзабаве пасьля ўзьлёту. Сярод пасажыраў было трое дзяцей. 
Працягваецца пашукова-выратавальная акцыя. Побач з месцам, дзе самалёт упаў у мора былі знойдзеныя таксама абломкі машыны, выратавальныя камізэлькі й прадметаў, якія належалі пасажырам.
Авіякампанія Lion Air абвясьціла, што самалёт меў тэхнічныя праблемы падчас папярэдняга палёту, але яны былі ліквідаваныя ў адпаведнасьці з працэдурамі. Кіраўніцтва авіякампаніі запэўнівае, што машына была спраўная. 
Boeing 737 прапаў з экранаў радараў праз 13 хвілін пасьля ўзьлёту з аэрапорта ў Джакарце. 
аз
 
Інданэзійскія ратавальнікі знайшлі чалавечыя астанкі недалёка ад месца крушэньня самалёта авіякампаніі Lion Air. На борце машыны, якая ляцела з Джакарты ў Панкалпінанг, было 189 чалавек. Самалёт упаў у мора неўзабаве пасьля ўзьлёту. Сярод пасажыраў было трое дзяцей. 
Працягваецца пашукова-выратавальная акцыя. Побач з месцам, дзе самалёт упаў у мора, былі знойдзеныя таксама абломкі машыны, выратавальныя камізэлькі й прадметы, якія належалі пасажырам.