Logo Polskiego Radia
Print

У Сэнаце Польшчы працуе мастакоў артыстаў з Горадні пра Пілсудзкага (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2018 10:02
Выстава карцін «У даніну павагі маршалу» падрыхтаваная Саюзам палякаў Беларусі ў 100 гадавіну незалежнасьці Польшчы.
PAP/Tomasz Gzell

У Сэнаце Польшчы працуе выстава артыстаў з Горадні пра Пілсудзкага
Польскія артысты з Горадні прывезьлі ў Сэнат выставу карцін «У даніну павагі маршалу». Экспазыцыя складаецца з 35 працаў. Яна падрыхтаваная Саюзам палякаў Беларусі ў рамках сьвяткаваньня 100 гадавіны атрыманьня Польшчай незалежнасьці.
Віцэ-сьпікер Сэнату Марыя Коц, якая адчыніла выставу, адзначыла, што Юзаф Пілсудзкі быў адным з самых выбітных палякаў у гісторыі. «У год сьвяткаваньня вяртаньня незалежнасьці мы часта ўспамінаем маршала, падзеі, зьвязаныя з ім, і постаці, якія былі для яго важнымі», – сказала Марыя Коц. Паводле яе, усе гэтыя тэмы паявіліся на прэзэнтаваных працах.
Віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі Рэната Дзямянчук дзякавала Сэнату за магчымасьць падзяліцца культурніцкімі дасягненьнямі палякаў, якія жывуць па-за межамі Польшчы.
Старшыня Таварыства пры СПБ Валянціна Брысач гаварыла, што галоўныя мэты таварыства, якое дзейнічае ўжо 26 гадоў, гэта разьвіцьцё і папулярызацыя польскай культуры ў Беларусі, пашырэньне гістарычнай і культурніцкай сувязі з Польшчай.
«Мы, крэсавяне, памятаем пра маршала. Гэта ключавая постаць польскай гісторыі ў барацьбе за незалежнасьць, разуменьне якой жыве ў паляках, якія жывуць у Беларусі», – гаварыла Валянціна Брысач.
Выстава Таварыства будзе паказаная таксама ў Кракаве.

Польскія мастакі з Горадні прывезьлі ў Сэнат выставу карцін «У даніну павагі маршалу». Экспазыцыя складаецца з 35 працаў. Яна падрыхтаваная Саюзам палякаў Беларусі ў рамках сьвяткаваньня 100 гадавіны атрыманьня Польшчай незалежнасьці.

Віцэ-сьпікер Сэнату Марыя Коц, якая адчыніла выставу, адзначыла, што Юзаф Пілсудзкі быў адным з самых выбітных палякаў у гісторыі. «У год сьвяткаваньня вяртаньня незалежнасьці мы часта ўспамінаем маршала, падзеі, зьвязаныя з ім, і постаці, якія былі для яго важнымі», – сказала Марыя Коц. Паводле яе, усе гэтыя тэмы паявіліся на прэзэнтаваных працах.

Віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі Рэната Дзямянчук дзякавала Сэнату за магчымасьць падзяліцца культурніцкімі дасягненьнямі палякаў, якія жывуць па-за межамі Польшчы.

Старшыня Таварыства польскіх мастакоў пры СПБ Валянціна Брысач гаварыла, што галоўныя мэты таварыства, якое дзейнічае ўжо 26 гадоў, гэта разьвіцьцё і папулярызацыя польскай культуры ў Беларусі, пашырэньне гістарычнай і культурніцкай сувязі з Польшчай.

«Мы, крэсавяне, памятаем пра маршала. Гэта ключавая постаць польскай гісторыі ў барацьбе за незалежнасьць, разуменьне якой жыве ў паляках, якія жывуць у Беларусі», – гаварыла Валянціна Брысач.

Выстава Таварыства польскіх мастакоў будзе паказаная таксама ў Кракаве.

ав/фота Томаш Гзэль, РАР

/

/

/

/

/

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт