Кіраўнік Мінабароны Польшчы сустрэнецца з Джонам Болтанам
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        25.10.2018 15:01
                    
                    Міністар Марыюш Блашчак накіруецца зь візытам у ЗША ў бліжэйшы панядзелак. 
                
                         Кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыюш Блашчак. PAP/Jacek Turczyk
Кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыюш Блашчак. PAP/Jacek Turczyk 
                     
Кіраўнік Мінабароны Польшчы сустрэнецца з Джонам Болтанам
Міністар Марыюш Блашчак накіруецца зь візытам у ЗША ў бліжэйшы панядзелак. 
У бліжэйшы панядзелак міністар нацыянальнай абароны Польшчы накіруецца зь візытам у ЗША. Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) сустрэнецца, між іншым, з дарадчыкам Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам. 
Мэта візыту кіраўніка польскага абароннага ведамства ў ЗША – умацаваньне двухбаковага супрацоўніцтва й абмеркаваньне ідэі стварэньня ў Польшчы амэрыканскай ваеннай базы, гэтак званага „Форту Трамп”.
Апошні раз міністар Марыюш Блашчак і Джон Болтан сустракаліся ў красавіку ў Вашынгтоне. Галоўнай тэмай размовы было магчымае павелічэньне амэрыканскіх войскаў у Польшчы.
аз