Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапарлямэнт прапануе адмовіцца ад некаторых плястмасавых вырабаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.10.2018 13:07
Гаворка ідзе, між іншым, пра касмэтычныя палачкі, саломінкі, плястыкавыя сталовыя прыборы.
Photo: sabines/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачынаючы з 2021 году Эўрапарлямэнт прапануе адмовіцца ад некаторых аднаразовых плястмасавых вырабаў. Перш за ўсё гаворка ідзе пра тыя вырабы з плястмасы, якія найчасьцей засьмечваюць пляжы й складаюць 70% усіх адходаў у морах і акіянах. Гэта, напрыклад, касмэтычныя палачкі, саломінкі, плястыкавыя сталовыя прыборы.

„Вы надалей зможаце выпіць кактэйль, як і раней, але саломінкі павінны быць выкананыя зь іншых, чым плястмаса матэрыялаў”, - паясьняў намесьнік кіраўніка Эўрапейскай камісіі Франс Тымэрманс, які ў канцы траўня выступіў з гэтай ініцыятывай.

Эўракамісія лічыць, што зьмены паспрыяюць ахове навакольнага асяродзьдзя й прадухіляць шкоды, кошт якіх да 2030 году можа скласьці нават каля 22 млрд эўра.

Ідэя заключаецца ў тым, каб, напрыклад, касмэтычныя палачкі, саломінкі, плястыкавыя сталовыя прыборы вырабляць з больш экалягічных матэрыялаў.

Эўракамісія таксама спадзяецца, што праца над новымі палажэньнямі будзе завершаная да вясны будучага году, то бок да травеньскіх выбараў у Эўрапарлямэнт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт