NATO: Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй далёкасьці ня дзейнічае
Паводле Енса Столтэнбэрга, гэта аднак не прычыніцца да павелічэньня арсэналу ядзернай зброі ў Эўропе.
Генэральны сакратар паўночнаатлянтычная альянсу прызнаў, што Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй далёкасьці й малой далёкасьці (РСМД) ня дзейнічае. Паводле Енса Столтэнбэрга, гэта аднак не прычыніцца да павелічэньня арсэналу ядзернай зброі ў Эўропе.
Пра заключаны 30 гадоў таму Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці стала гучна з-за таго, што ад яго плянуюць адмовіцца ЗША. Гэта адказ ЗША на парушэньні палажэньняў дамовы з боку Расеі.
Цяпер таксама генсакратар NATO абвінавачвае Расею ў парушэньні палажэньняў дагавора.
„Дагавор ня дзейнічае, калі адзін бок яго не прытрымліваецца. Злучаныя Штаты Амэрыкі паважаюць яго ў поўнай меры”, - сказаў Столтэнбэрг.
Ён дадаў, што ў адказ на парушэньне з боку Расеі, краіны-члены NATO не плянуюць разьмяшчаць большай колькасьці ядзернай зброі на тэрыторыі Эўропы.
„Я не бяру пад увагу гэткіх дзеяньняў у адказ”, - дадаў ён генсакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу.
аз
Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу прызнаў, што Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй i малой далёкасьці (РСМД) ня дзейнічае. Паводле Енса Столтэнбэрга, гэта аднак не прычыніцца да павелічэньня арсэналу ядзернай зброі ў Эўропе.
Пра заключаны 30 гадоў таму Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасьці стала гучна з-за таго, што ад яго плянуюць адмовіцца ЗША. Гэта адказ амэрыканцаў на парушэньні палажэньняў дамовы з боку Расеі.
Цяпер таксама генсакратар NATO абвінавачвае Расею ў парушэньні палажэньняў дагавора.
„Дагавор ня дзейнічае, калі адзін бок яго не прытрымліваецца. Злучаныя Штаты Амэрыкі паважаюць яго ў поўнай меры”, - сказаў Столтэнбэрг.
Ён дадаў, што ў адказ на парушэньне з боку Расеі, краіны-члены NATO не плянуюць разьмяшчаць большай колькасьці ядзернай зброі на тэрыторыі Эўропы.
„Я не бяру пад увагу гэткіх дзеяньняў у адказ”, - дадаў генсакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу.
аз