Logo Polskiego Radia
Print

Палітвязьня Зьмітра Паліенку выпусьцілі на волю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.10.2018 10:31
Міжнародная арганізацыя „Amnesty International” прызнала Паліенку вязьнем сумленьня.
Зьміцер ПаліенкаЗьміцер Паліенкафота: праваабарончы цэнтар "Вясна"

Палітвязьня Зьмітра Паліенку выпусьцілі на волю
Міжнародная арганізацыя „Amnesty International” прызнала Паліенку вязьнем сумленьня.
Палітвязень Зьміцер Паліенка зранку 24 кастрычніка выйшаў на волю з бабруйскай калёніі №2. Пра гэта паведаміла ў сацсетках актывістка Марына Насенка. На менскім вакзале яго сабраліся сустракаць сябры й паплечнікі, паведаміла euroradio.fm.
24-гадовага актывіста анархісцкага руху Паліенку затрымалі падчас велапрабегу „Крытычная маса” 29 красавіка 2016 году ў Менску. Хлопца прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка праваахоўных органаў — нібыта, ён парваў куртку міліцыянту пры затрыманьні. Таксама Паліенку прызналі вінаватым у вырабе й распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Ён быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на такі ж тэрмін.
Пасьля суда Паліенку некалькі разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці. У красавіку 2017 года яго пазбавілі адтэрміноўкі прысуду й адправілі ў калёнію.
Беларускія праваабаронцы й міжнародная арганізацыя „Amnesty International” прызналі Паліенку вязьнем сумленьня.
аз

Палітвязень Зьміцер Паліенка зранку 24 кастрычніка выйшаў на волю з бабруйскай калёніі №2. Пра гэта паведаміла ў сацсетках актывістка Марына Насенка. На менскім вакзале яго сабраліся сустракаць сябры й паплечнікі, паведаміла euroradio.fm.

24-гадовага актывіста анархісцкага руху Паліенку затрымалі падчас велапрабегу „Крытычная маса” 29 красавіка 2016 году ў Менску. Хлопца прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка праваахоўных органаў — нібыта, ён парваў куртку міліцыянту пры затрыманьні. Таксама Паліенку прызналі вінаватым у вырабе й распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Ён быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на такі ж тэрмін.

Пасьля судуПаліенку некалькі разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці. У красавіку 2017 году яго пазбавілі адтэрміноўкі прысуду й адправілі ў калёнію.
Беларускія праваабаронцы й міжнародная арганізацыя „Amnesty International” прызналі Паліенку вязьнем сумленьня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт