Tauron i KGHM - разам на карысьць электрамабільнасьці ў Польшчы
Гаворка ідзе, між іншым, пра супрацоўніцтва па стварэньні інфраструктуры для зарадкі электрамабіляў.
Энэргетычны канцэрн Tauron і кампанія па вытворчасьці медзі „KGHM Polska Miedź” будуць супрацоўнічаць на карысьць пашырэньня электрамабільнасьці ў Польшчы. Надоечы іх прадстаўнікі падпісалі ліст аб намерах па гэтай справе.
Гаворка ідзе пра стварэньне інфраструктуры для зарадкі электрычных транспартных сродкаў і разьвіцьцё carsheringu – паслугі, якая дазваляе арэндаваць аўтамабілі на гадзіны й хвіліны.
На першым этапе пагадненьне прадугледжвае запуск кропак хуткай зарадкі ў стратэгічных для абодвух канцэрнаў рэгіёнах.
Міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі (Krzysztof Tchórzewski) нагадаў, што да 2022 году ў Польшчы ўзьнікне 6 тысяч зарадных кропак.
IAR 3 - 2018-10-18 17:02:00 - SIEDLCE - TAURON - KGHM
Кшыштаф Тхужэўскі: У тым ліку больш за 400 кропак хуткай зарадкі. Гаворка ідзе пра тое, каб зрабіць магчымым перамяшчэньне электрамабіляў на ўсёй Польшчы. Гэта сур’ёзны выклік, складаны ў рэалізацыі. Аднак, беручы пад увагу факт, што 1 студзеня будучага году пачне дзейнічаць Фонд экалягічнага транспарту, мы спадзяемся, што будзем у стане рэалізаваць гэты сьмелы плян.
Супрацоўніцтва канцэрнаў KGHM і Tauron датычыць таксама павышэньня эфэктыўнасьці выкарыстаньня электраэнэргіі ў Польшчы.
аз
Энэргетычны канцэрн Tauron і кампанія па вытворчасьці медзі „KGHM Polska Miedź” будуць супрацоўнічаць на карысьць пашырэньня электрамабільнасьці ў Польшчы. Надоечы іх прадстаўнікі падпісалі ліст аб намерах па гэтай справе.
Гаворка ідзе пра стварэньне інфраструктуры для зарадкі электрычных транспартных сродкаў і разьвіцьцё паслугі carshering, якая дазваляе арэндаваць аўтамабілі на гадзіны й хвіліны.