Logo Polskiego Radia
Print

У верасьні сярэдняя зарплата ў Польшчы склала больш за 1 112 эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2018 17:09
Яна вырасла на 6,7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 году.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У верасьні сярэдняя зарплата ў Польшчы склала больш за 1 112 эўра
Яна вырасла на 6,7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 году.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне паведаміла, што ў верасьні сярэдняя заработная плата брута ў кампаніях у Польшчы вырасла на 6,7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 году. Такім чынам сярэдняя зарплата склала 4 тысячы 771 злотых 86 грошаў (больш за 1 тысячу 112 эўра).
У сваю чаргу сярэдняя занятасьць на прадпрыемствах вырасла на 3,2%. Гэта азначае, што ў іх працавалі 6 мільёнаў 224 тысячы 900 чалавек.
Паводле эканаміста Лукаша Бугая (Łukasz Bugaj), рост заработнай платы быў менш, чым чакалі экспэрты. Паводле яго, цікава, што ў першыню за доўгі час у верасьні ў параўнаньні са жніўнем занятасьць зьнізілася (на 0,1 %).
Эканаміст лічыць, што гэта можа паказваць на некаторае „ахалоджаньне”, на рынку працы.
„Вядома, гаворка ідзе пра невялікае запаволеньне”, - кажа Бугай.
Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня датычаць кампаніяў, якія працаўладкоўваюць як мінімум 9 чалавек.
аз

Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне паведаміла, што ў верасьні сярэдняя заработная плата без адлічэньня падатку ў кампаніях у Польшчы вырасла на 6,7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017 году. Такім чынам сярэдняя зарплата склала 4 тысячы 771 злотых 86 грошаў (больш за 1 тысячу 112 эўра).

У сваю чаргу сярэдняя занятасьць на прадпрыемствах вырасла на 3,2%. Гэта азначае, што ў іх працавалі 6 мільёнаў 224 тысячы 900 чалавек. Паводле эканаміста Лукаша Бугая (Łukasz Bugaj), рост заработнай платы быў меншы, чым чакалі экспэрты. Паводле яго, цікава, што ў першыню за доўгі час у верасьні ў параўнаньні са жніўнем занятасьць зьнізілася (на 0,1 %).

Эканаміст лічыць, што гэта можа сьведчыць пра некаторае „ахалоджаньне” на рынку працы. „Вядома, гаворка ідзе пра невялікае запаволеньне”, - кажа Бугай.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня датычаць кампаніяў, якія працаўладкоўваюць мінімум 9 чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт