У Варшаве гісторыкі прыгадваюць дасягненьні Польшчы 1918-1945 гг.
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        09.10.2018 09:17
                    
                                 
                
                
                    У польскай сталіцы пачынаецца навуковая канфэрэнцыя «Спадчына Другой Рэчы Паспалітай».
                
                
                    
                         radyjo.net
radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         У Палацы Рэспублікі (Pałac Rzeczpospolitej) у Варшаве сёньня пачынаецца двухдзённая навуковая канфэрэнцыя «Спадчына Другой Рэчы Паспалітай».
Упаўнаважаны ўраду па адзначэньні стагодзьдзя незалежнасьці Польшчы, намесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Яраслава Сэлін (Jarosław Selllin) падкрэсьлівае, што гэта нагода паразважаць пра дасягненьні адноўленай у 1918 годзе польскай дзяржавы.
«У нас ёсьць адчуваньне, што гэта быў вельмі важны пэрыяд у гісторыі краіны. Толькі 20 гадоў у больш чым тысячагадовай гісторыі, але, за гэты час здарылася шмат цікавых рэчаў у культуры, у эканоміцы і палітычнай традыцыі, якая тады стварылася», – падкрэсьліў Яраслаў Сэлін.
У канфэрэнцыі прымаюць удзел вядомыя знаўцы эпохі – у асноўным гісторыкі.
З дакладам выступіць, у прыватнасьці, прафэсар Анджэй Новак, прафэсар Войцех Рашкоўскі і прафэсар Ян Жарын.
Тэксты дакладаў будуць апублікаваны ў друку ў 2019 гадоў.
яс