З жыцьця пайшла Мансэрат Кабалье
Гішпанская опэрная сьпявачка Макнсэрат Кабалье памерла ва ўзросьце 85 гадоў у бальніцы Сан-Паў у Барсэлёне, паведаміла газэта Il Pais, спасылаючыся на крыніцы ў бальніцы.
Прадстаўнік бальніцы паведаміў агенцтву Асашыэйтэд прэс, што прычына сьмерці опэрнай зоркі апублікаваная ня будзе згодна з просьбай сям'і Мансэрат Кабалье.
Творчая карʼера Мансэрат Кабалье працягвалася 50 гадоў.
Кабалье нарадзілася ў Барсэлёне ў простай сямʼі, але ўжо ў сем гадоў праявіла неардынарныя музычныя здольнасьці, выконваючы кантаты Баха, а ў дзевяцігадовым узросьце была прынятая ў музычную вучэльню пры опэрным тэатры Барсэлёны пад назвай «Лісэо».
Міжнароднае прызнаньне прыйшло да яе ў 1965 годзе, калі яна дэбютавала на сцэне Карнэгі-холу ў Нью-Ёрку ў опэры Даніцэці «Люкрэцыя Борджа».
Мансэрат Кабалье выступала па ўсім сьвеце з такімі майстрамі опэрнай сцэны, як Лучана Павароці і Пласіда Дамінга, выканаўшы амаль 90 роляў і каля 800 камэрных твораў.
У 1992 годзе на адкрыцьці летняй Алімпіяды ў сталіцы Каталёніі Мансэрат Кабалье разам з вакалістам гурта Queen Фрэдзі Мэркюры выканала песьню «Барсэлёна», якая стала сусьветным хітом.
Карʼеру Мансэрат Кабалье азмрочвалі праблемы са здароўем. У 1985 годзе яна правяла тры месяцы ў шпіталі, калі ў яе была выяўленая дабраякасная пухліна мозгу, а ў 1993 годзе ёй давялося лячыцца з-за праблем з сэрцам.
Паводле гішпанскага выданьня Il Pais, пахаваньне опэрнай дзівы Мансэрат Кабалье адбудзецца ў панядзелак 8 кастрычніка.
паводле bbc.com/эж