У Варшаве закончыўся V Сусьветны кангрэс палякаў замежжа
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        23.09.2018 13:45
                    
                                 
                
                
                    Прыняло ў ім удзел больш за 600 чалавек з усяго сьвету. 
                
                
                    
                         Старшыня Асацыяцыі „Wspólnota Polska” Дрыюш Браніслаўскі (P) і Старшыня Рады Палёніі сьвету Тэрэза Бэрэзоўска (L) падчас прэс-канферэнцыі па выніках V Сусветнага кангрэсу Палёніі і палякаў за мяжой. PAP/Tomasz Gzell
Старшыня Асацыяцыі „Wspólnota Polska” Дрыюш Браніслаўскі (P) і Старшыня Рады Палёніі сьвету Тэрэза Бэрэзоўска (L) падчас прэс-канферэнцыі па выніках V Сусветнага кангрэсу Палёніі і палякаў за мяжой. PAP/Tomasz Gzell
                     
                
                
                
               
                
                         Кангрэс адбыўся з нагоды сотай гадавіны вяртаньня незалежнасьці Польшчы.
Мерапрыемства доўжылася чатыры дні. У ім прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі вышэйшых органаў улады.
У апошні дзень у варшаўскім храме Божай абароны адслужылі імшу за палякаў, якія жывуць за межамі радзімы.
Афіцыйныя паседжаньні закончыліся ўчора. Старшыня Сэнату Станіслаў Карчэўскі сказаў, што палякаў замежжа шмат што аб’ядноўвае. Ён пажартаваў, што на залі паседжаньняў у Сэйме даўно не было так спакойна.
Старшыня Рады палякаў сьвету Гэлена Мізіняк сказала, што сацсеткі і сучасныя мэдыі не заменяць арганізацый.
Г.Мізіняк: Напрыклад, такая праблема, як цяпер у нас з катыньскім помнікаў у Джэрзі-сіці, які мы мусім абараняць, напэўна ніхто не паслухаў бы адзінкавага чалавека.
Удзельнікі кангрэсу наведалі ўчора Польскае радыё і сустрэліся з журналістамі, якія рыхтуюць перадачы для палякаў у замежжы.
яс