Logo Polskiego Radia
Print

На фэстывалі ў Гдыні абвешчаны найлепшыя польскія кінастужкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.09.2018 10:18
«Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага атрымала Залатыя Львы, Сярэбраныя львы ўзяў фільм «Дварэцкі» Філіпа Баёна.
Ляўрэаты 43-га Фэстывалю польскага кіно ў Гдыні Ляўрэаты 43-га Фэстывалю польскага кіно ў Гдыні PAP/Adam Warżawa

На 43-м Фэстывалі польскага кіно ў Гдыні стужка «Халодная вайна» ("Zimna wojna")

Кадр
Кадр фльму "Халодная вайна" Паўла Паўлікоўскага

атрымала Залатога Льва. Сярэбраныя львы ўзяў фільм «Дварэцкі» Філіпа Баёна («Kamerdyner» Filipa Bajona).

/

Плацінавыя Львы за мастацкія дасягненьні шсяго жыцьця атрымаў рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, паэт і мастак Ежы Скалімоўскі (Jerzy Skolimowski).

Узнагародай для вядучага акцёра ганараваны Адам Варановіч (Adam Woronowicz), які здымаўся ў «Дварэцкім» Філіпа Баёна, і для жаночай вядучай ролі - Гражына Блэнцка-Кольска (Grażyna Błecka-Kolska), якая выступіла ў ролі маці, узнагароджанага за сцэнар фільму «Памілаваньне» Яна Якуба Кольскага.

Адам
Адам Варановіч (Adam Woronowicz)

Гражына
Гражына Блэнцка-Кольска (Grażyna Błecka-Kolska)

Публіка самым лепшым выбрала фільм Войцеха Смажоўскага (Wojciech Smarzowski) «Духавенства» ("Kler",) які распавёў пра злоўжываньні ў Касьцёле.

Гэтая карціна атрымала таксама спэцыяльную ўзнагароду журы кінафэстывалю за тое, што «закранае важныя сацыяльныя тэмы».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт