Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Страсбургу падтрымаў дзьве „смаленскія ўдавы”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2018 13:03
Яны паскардзіліся на прымусовую эксгумацыю целаў блізкіх, якія загінулі ў Смаленскай авіякатастрофе.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Суд у Страсбургу падтрымаў дзьве „смаленскія ўдовы”
Яны паскардзіліся на прымусовую эксгумацыю целаў блізкіх, якія загнулі ў Смаленскай авіякатастрофе.
Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу прызнаў рацыю дзьвюм сем'ям ахвяраў смаленскай авіякатастрофы, якія паскардзіліся на Польшчу за эксгумацыі целаў блізкіх, праведзеныя насуперак іх волі.
Рэспубліканская пракуратура пакуль не пракамэнтавала гэтага рашэньня.
Суд у Страсбургу прыйшоў да высновы, што Польшча парушыла артыкул 8. Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека на павагу прыватнага й сямейнага жыцьця й дапушчальнага ўмяшаньня ў права на прыватнае жыцьцё.
Паводле суду, польскае заканадаўства не загарантавала пазоўнікам дастатковых юрыдычных магчымасьцяў для абскарджваньня рашэньня пракуратуры, якая загадала эксгумацыю.
Паводле судзьдзяў, дзеяньні пракуратуры прывялі ўдовы Эву Сольскую (Ewa Solska) і Малгажату Рыбіцкую (Małgorzata Rybicka) да прыхалягічна-псыхічных разладаў.
У сувязі з гэтым суд загадаў выплаціць заяўніцам кампэнсацыю ў памеры 16 тысяч кожнай.
Эва Бялік (Ewa Bialik) з Рэспубліканскай пракуратуры заявіла, што цяпер польскі бок чакае абгрунтаваньня прыгавору й тады вырашыць, пра магчымую рэакцыю.
аз

Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу прызнаў рацыю дзьвюм сем'ям ахвяраў смаленскай авіякатастрофы, якія паскардзіліся на Польшчу за эксгумацыі целаў блізкіх, праведзеныя насуперак іх волі.

Рэспубліканская пракуратура пакуль не пракамэнтавала гэтага рашэньня.
Суд у Страсбургу прыйшоў да высновы, што Польшча парушыла артыкул 8. Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека на павагу прыватнага й сямейнага жыцьця й дапушчальнага ўмяшаньня ў права на прыватнае жыцьцё.

Паводле суду, польскае заканадаўства не загарантавала пазоўнікам дастатковых юрыдычных магчымасьцяў для абскарджваньня рашэньня пракуратуры, якая загадала эксгумацыю.

Паводле судзьдзяў, дзеяньні пракуратуры выклікалі ва ўдоваў Эвы Сольскай (Ewa Solska) і Малгажаты Рыбіцкай (Małgorzata Rybicka) псыхалягічна-псыхічныя праблемы.

У сувязі з гэтым суд загадаў выплаціць заяўніцам кампэнсацыю ў памеры 16 тысяч эўра кожнай.

Эва Бялік (Ewa Bialik) з Рэспубліканскай пракуратуры заявіла, што цяпер польскі бок чакае абгрунтаваньня прыгавору й тады вырашыць, пра магчымую рэакцыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт