Завяршылася польская інфармацыяная акцыя ў Казахстане
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.09.2018 16:57
Польскія экспэрты знаёмілі тамтэйшых палякаў з умовамі рэпатрыяцыі ў Польшчу.
Photo: RonnyK/pixabay.com/CC0 Public Domain
Экспэрты Фонду „Дапамога палякам на Ўсходзе” завяршылі турнэ па Казахстане. З 10 верасьня яны сустракаліся з асобамі польскага паходжаньня й інфармавалі іх аб магчымасьцях рэпатрыяцыі ў Польшчу й навучаньня польскай мовы.
Інфармацыйная кампанія праводзілася ў асноўным на поўначы краіны, то бок там, дзе жыве найбольш асобаў польскага паходжаньня. На кожную сустрэчу з прадстаўнікамі фонду прыходзілi па некалькі дзясяткаў чалавек.
Паводле Магдалены Юшчык (Magdalena Juszczyk), асобы польскага паходжаньня скардзяцца на праблемы са зборам неабходных дакумэнтаў у казахстанскіх установах. Яны таксама баяцца, ці ў Польшчы дадуць сабе рады.
Палякі ў Казахстане слаба ведаюць польскую мову. Найчасьцей яны размаўляюць на расейскай або ўкраінскай мовах.
Фонд „Дапамога палякам на Ўсходзе” таксама распрацаваў інтэрактыўныя ўрокі й даведнікі для рэпатрыянтаў. Іх можна знайсьці на старонцы www.repatriacja.pol.org.pl.
аз
Завяршылася польская інфармацыяная акцыя ў Казахстане
Польскія экспэрты знаёмілі тамтэйшых палякаў з умовамі рэпатрыяцыі ў Польшчу.
Экспэрты Фонду „Дапамога палякам на Ўсходзе” завяршылі турнэ па Казахстане. З 10 верасьня яны сустракаліся па ўсёй краіне з асобамі польскага паходжаньня й інфармавалі іх аб магчымасьцях рэпатрыяцыі ў Польшчу й навучаньня польскай мовы.
Інфармацыйная кампанія праводзілася ў асноўным на поўначы краіны, то бок там, дзе жыве найбольш асобаў польскага паходжаньня. На кожную сустрэчу з прадстаўнікамі фонду прыходзіла па некалькі дзясяткаў чалавек.