Logo Polskiego Radia
Print

Скандынаўскія журналісты выступілі ў падтрымку беларускіх фрылянсэраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.09.2018 08:07
У швэдзкім горадзе Мальмё адбылася штогадовая канфэрэнцыя Nordic Freelance 2018.
pixabay.com/Public Domain CC0

Скандынаўскія журналісты выступілі ў падтрымку беларускіх фрылянсэраў
У швэдзкім горадзе Мальмё адбылася штогадовая канфэрэнцыя Nordic Freelance 2018.
У швэдзкім горадзе Мальмё адбылася штогадовая канфэрэнцыя журналістаў фрылянсэраў паўночных краін Nordic Freelance 2018.
Удзельнікі канфэрэнцыі прынялі заяву ў падтрымку беларускіх калегаў з патрабаваньнем да ўладаў Беларусі неадкладна спыніць перасьлед незалежных журналістаў за іх прафэсійную дзейнасьць ды стварыць нармальныя прававыя ўмовы для працы.
У штогадовай канфэрэнцыі Nordic Freelance ўдзельнічалі журналісты са Швэцыі, Даніі, Фінляндыі, Нарвэгіі. Беларуская асацыяцыя журналістаў была запрошаная да ўдзелу як партнэр швэдзкай арганізацыі Frilans Syd. ГА „БАЖ” прадстаўлялі юрыстка Вольга Сяховіч і журналістка-фрылянсэр з Гомеля Ларыса Шчыракова.
Прадстаўнікі ГА „БАЖ” расказвалі пра сытуацыю з фрылянсам у Беларусі: прававыя ўмовы для працы, статыстыку, якая адлюстроўвае стаўленьне ўладаў да журналістаў-фрылянсэраў, ды пра асабісты досьвед працы ў гэтай сфэры.
„Мы, як арганізацыі фрылянсэраў у Скандынаўскіх краінах, моцна занепакоены наяўнай сытуацыяй фрылянсэраў у Беларусі”, - напісалі ўдзельнікі канфэрэнцыі Nordic Freelance. Яны заклікалі беларускія ўлады спыніць перасьлед журналістаў- фрылянсэраў за выкананьне іх абавязкаў й дапоўніць беларускае заканадаўства, каб гарантаваць роўныя правы ўсім журналістам, згодна з міжнароднымі стандартамі й міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.
baj.by/аз

У швэдзкім горадзе Мальмё адбылася штогадовая канфэрэнцыя журналістаў фрылянсэраў паўночных краін Nordic Freelance 2018. Удзельнікі канфэрэнцыі прынялі заяву ў падтрымку беларускіх калегаў з патрабаваньнем да ўладаў Беларусі неадкладна спыніць перасьлед незалежных журналістаў за іх прафэсійную дзейнасьць ды стварыць нармальныя прававыя ўмовы для працы.

У штогадовай канфэрэнцыі Nordic Freelance ўдзельнічалі журналісты са Швэцыі, Даніі, Фінляндыі, Нарвэгіі. Беларуская асацыяцыя журналістаў была запрошаная да ўдзелу як партнэр швэдзкай арганізацыі Frilans Syd. ГА „БАЖ” прадстаўлялі юрыстка Вольга Сяховіч і журналістка-фрылянсэр з Гомеля Ларыса Шчыракова.

Прадстаўнікі ГА „БАЖ” расказвалі пра сытуацыю з фрылянсам у Беларусі: прававыя ўмовы для працы, статыстыку, якая адлюстроўвае стаўленьне ўладаў да журналістаў-фрылянсэраў, ды пра асабісты досьвед працы ў гэтай сфэры.

„Мы, як арганізацыі фрылянсэраў у Скандынаўскіх краінах, моцна занепакоены наяўнай сытуацыяй фрылянсэраў у Беларусі”, - напісалі ўдзельнікі канфэрэнцыі Nordic Freelance.

Яны заклікалі беларускія ўлады спыніць перасьлед журналістаў- фрылянсэраў за выкананьне іх абавязкаў й дапоўніць беларускае заканадаўства, каб гарантаваць роўныя правы ўсім журналістам, згодна з міжнароднымі стандартамі й міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.

baj.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт