Logo Polskiego Radia
Print

Надыходзіць абвастрэньне гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 17.09.2018 12:11
Паводле амэрыканскіх СМІ, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў накласьці мыту памерам 10% на тавары кітайскага вырабніцтва.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0

Надыходзіць абвастрэньне гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб тым, што намерваецца ўвесьці новыя мытныя стаўкі на кітайскі імпарт. Гэтым разам гаворка ідзе пра падаткі памерам у 200 мільярдаў даляраў. Улады КНР пагражаюць прымяніць захады ў адказ у дачыненьні да амэрыканскія фірмы.
Паводле амэрыканскіх СМІ, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў накласьці мыту памерам 10% на тавары кітайскага вырабніцтва. Афіцыйна аб гэтым рашэньні будзе паведамлена цягам бліжэйшых некалькіх дзён. Зацьвярджэньне новай мытнай стаўкі ўзмоцніць ціск на Пэкін, падчас гандлёвым перамоў, якія адбываюцца паміж эканамічнымі гігантамі.
Некаторыя прадстаўнікі кітайскага ўрада прапануюць увесьці абмежаваньні на пастаўку паўфабрыкатаў для амэрыканскіх кампаній і заводаў, якія знаходзяцца ў Кітаі. Такая захады могуць істотна паўплываць на працу такіх фірмаў, як – Apple.
Бізнэс- асяродзьдзе ЗША заклікае адміністрацыю працягваць гандлёвыя перамовы з Пэкінам. Менавіта пад ціскам з боку амэрыканскіх бізнэсоўцаў, прэзыдэнт Трамп вырашыў увесьці новую мытную стаўку памерам у 10%, а не 25%, як гэта анансавалася раней.
эж


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб тым, што намерваецца ўвесьці новыя мытныя стаўкі на кітайскі імпарт. Гэтым разам гаворка ідзе пра падаткі памерам у 200 мільярдаў даляраў. Улады КНР пагражаюць прымяніць захады ў адказ у дачыненьні да амэрыканскіх фірм.

Паводле амэрыканскіх СМІ, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў накласьці мыту памерам 10% на тавары кітайскага вырабніцтва. Афіцыйна аб гэтым рашэньні будзе паведамлена цягам бліжэйшых некалькіх дзён. Зацьвярджэньне новай мытнай стаўкі ўзмоцніць ціск на Пэкін, падчас гандлёвым перамоў, якія адбываюцца паміж эканамічнымі гігантамі.

Некаторыя прадстаўнікі кітайскага ўрада прапануюць увесьці абмежаваньні на пастаўку паўфабрыкатаў для амэрыканскіх кампаній і заводаў, якія знаходзяцца ў Кітаі. Дадзеныя захады могуць істотна паўплываць на працу такіх фірмаў, як – Apple.

Бізнэс- асяродзьдзе ЗША заклікае адміністрацыю працягваць гандлёвыя перамовы з Пэкінам. Менавіта пад ціскам з боку амэрыканскіх бізнэсоўцаў, прэзыдэнт Трамп вырашыў увесьці новую мытную стаўку памерам 10%, а не 25%, як гэта паведамлялася раней.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт