Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.09.2018 00:25
  • АБСЭ.mp3
«Адбываецца працяг шырокамаштабнай кампаніі ўладаў па ўзмацненьні кантролю над інфармацыяй».
Удзельнікі дыскусіі пад назвай «Бягучая сытуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі: інфармацыя зь першых рук»Удзельнікі дыскусіі пад назвай «Бягучая сытуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі: інфармацыя зь першых рук»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

У Варшаве абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
1,5 тысячы прадстаўнікоў урадаў й грамадзянскай супольнасьці зь 57 краін-чальцоў і 11 партнэрскіх дзяржаў АБСЭ сабраліся ў Варшаве. На працягу двух тыдняў чыноўнікі й грамадзкія дзеячы абмяркоўваюць выкананьне правоў і свабодаў чалавека, стан дэмакратыі й талерантнасьці ў краінах Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе.
Сёлета апроч фундамэнтальных правоў чалавека закранаюцца тэмы свабоды сродкаў масавай інфармацыі, правоў эмігрантаў, змаганьня з праявамі расізму, ксэнафобіі й усіх відаў дыскрымінацыі.
Падчас Нарады АБСЭ па выкананьні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэньня беларускія няўрадавыя арганізацыі зладзілі абмеркаваньне сытуацыі вакол выкананьня правоў чалавека ў Беларусі.
Сустрэча атрымала назву «Бягучая сытуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі: інфармацыя зь першых рук». Дыскусія была зладжаная Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі ў супрацы з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Міжнароднай фэдэрацыяй за правы чалавека (FIDH), Цэнтрам прававой трансфармацыі Lawtrend, а таксама Беларускай асацыяцыяй журналістаў.
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец падчас свайго выступу закрануў тэму абмежаваньня свабоды медыя, зьвязанае з новай вэрсіяй Закону аб СМІ. Гаворыць Андрэй Бастунец:
Тэхнічна ўскладніцца праца электронных СМІ. Яны будуць праводзіць абавязковую прэмадэрацыю, ці наогул адмовяцца ад функцыі камэнтароў.
Андрэй Бастунец: Сур’ёзнае пытаньне, на конт рэгістрацыі камэнтатараў. Можна прагназаваць, што частка рэсурсаў адмовяцца ад функцыі камэнтароў.
Што тычыцца зьместу публікацый, то я не думаю, што ў нас запануе самацэнзура. Нашыя СМІ прывыклі працаваць у такой напружанай абстаноўцы.
Калі наогул характарызаваць тую сытуацыю, якая склалася вакол незалежных СМІ, то адбываецца працяг шырокамаштабнай кампаніі ўладаў па ўзмацненьні кантролю над інфармацыяй. (…)
Праваабаронца, кіраўнік арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак зьвярнуў асобную ўвагу на міжнародны аспэкт стану правапрымяненьня ў Беларусі.
Юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч нагадаў пра нядаўнія масавыя парушэньні грамадзянскіх свабод у Беларусі.
Органы дзяржаўнай улады дагэтуль практыкуюць неабгрунтаваныя адмовы ў рэгістрацыя грамадзкіх арганізацый і палітычных партый. Гэтую тэматыку падрабязна закранула дырэктар Цэнтру Прававых трансфармацый Вольга Смалянка.
Вольга Смалянка: Самы вядомы выпадак у гэтым кантэксьце, гэта шматразовая адмова ў рэгістрацыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Шчыра кажучы, я ўжо нават не памятаю колькі разоў яны падаваліся на рэгістрацыю, бо рабілі яны гэта шмат разоў.
Многія арганізацыя пасьля адной-дзьвюх адмоваў у рэгістрацыі наўпрост адмаўляюцца ў чарговы раз падавацца на рэгістрацыю, або аспрэчваць гэта ў судзе.
Нярэдка, ужо паводле фармулёўкі адмовы можна зразумець ці сапраўды існуе нейкая праблема, якая перашкаджае зарэгістравацца, ці гэта неабгрунтаваныя правам дзеяньні ўладаў.
Часьцяком, падставай для адмовы ў рэгістрацыі зьяўляюцца відавочна надуманыя падставы. Напрыклад мы мелі дачыненьні з выпадкам, калі арганізацыі адмовілі ў рэгістрацыі, праз памылку ў назьве вуліцы аднаго зь 50 заснавальнікаў рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня. (…)
Асноўнай тэмай сустрэчы беларускіх праваабаронцаў на Нарадзе АБСЭ па чалавечым вымярэньні стала стварэньне ўрадам Беларусі Пэрыядычнага дакладу аб выкананьні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Упершыню за 20 гадоў афіцыйны Менск склаў падобную справаздачу.
Ужо зараз відавочна, што ў дадзеным дакумэнце ўлада будзе канцэнтравацца на пазытыўных дасягненьнях рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў галіне правоў чалавека. У супрацьвагу гэтаму, праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Эдуард Жолуд

1,5 тысячы прадстаўнікоў урадаў й грамадзянскай супольнасьці зь 57 краін-чальцоў і 11 партнэрскіх дзяржаў АБСЭ сабраліся ў Варшаве. На працягу двух тыдняў чыноўнікі й грамадзкія дзеячы абмяркоўваюць выкананьне правоў і свабодаў чалавека, стан дэмакратыі й талерантнасьці ў краінах Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе.

Сёлета апроч фундамэнтальных правоў чалавека закранаюцца тэмы свабоды сродкаў масавай інфармацыі, правоў эмігрантаў, змаганьня з праявамі расізму, ксэнафобіі й усіх відаў дыскрымінацыі.

Падчас Нарады АБСЭ па выкананьні абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэньня беларускія няўрадавыя арганізацыі зладзілі абмеркаваньне сытуацыі вакол выкананьня правоў чалавека ў Беларусі.

Удзельнікі
Удзельнікі дыскусіі пад назвай «Бягучая сытуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі: інфармацыя зь першых рук»

Дыскусія была зладжаная Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі пры супрацы з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Міжнароднай фэдэрацыяй за правы чалавека (FIDH), Цэнтрам прававой трансфармацыі Lawtrend, а таксама Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

/

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец падчас свайго выступу закрануў тэму абмежаваньня свабоды медыя, зьвязанае з новай вэрсіяй Закону аб СМІ.

Андрэй Бастунец:Тэхнічна ўскладніцца праца электронных СМІ. Яны будуць праводзіць абавязковую прэмадэрацыю, ці наогул адмовяцца ад функцыі камэнтароў.

Існуе сур’ёзнае пытаньне, на конт рэгістрацыі камэнтатараў. Можна прагназаваць, што частка рэсурсаў адмовяцца ад функцыі камэнтароў. Што тычыцца зьместу публікацый, то я не думаю, што ў нас запануе самацэнзура. Нашыя СМІ прывыклі працаваць у такой напружанай абстаноўцы.

Калі наогул характарызаваць тую сытуацыю, якая склалася вакол незалежных СМІ, то адбываецца працяг шырокамаштабнай кампаніі ўладаў па ўзмацненьні кантролю над інфармацыяй. (…)

Старшыня
Старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Андрэй Бастунец


Праваабаронца, кіраўнік арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак зьвярнуў асобную ўвагу на міжнародны аспэкт стану правапрымяненьня ў Беларусі.

Юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч нагадаў пра нядаўнія масавыя парушэньні грамадзянскіх свабод у Беларусі.

Органы дзяржаўнай улады дагэтуль практыкуюць неабгрунтаваныя адмовы ў рэгістрацыя грамадзкіх арганізацый і палітычных партый. Гэтую тэматыку падрабязна закранула дырэктар Цэнтру Прававых трансфармацый Вольга Смалянка.

Вольга Смалянка: Самы вядомы выпадак у гэтым кантэксьце, гэта шматразовая адмова ў рэгістрацыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Шчыра кажучы, я ўжо нават не памятаю колькі разоў яны падаваліся на рэгістрацыю, бо рабілі яны гэта шмат разоў.

Многія арганізацыя пасьля адной-дзьвюх адмоваў у рэгістрацыі наўпрост адмаўляюцца ў чарговы раз падавацца на рэгістрацыю, або аспрэчваць гэта ў судзе.

Нярэдка, ужо паводле фармулёўкі адмовы можна зразумець ці сапраўды існуе нейкая праблема, якая перашкаджае зарэгістравацца, ці гэта неабгрунтаваныя правам дзеяньні ўладаў.

Часьцяком, падставай для адмовы ў рэгістрацыі зьяўляюцца відавочна надуманыя падставы. Напрыклад мы мелі дачыненьні з выпадкам, калі арганізацыі адмовілі ў рэгістрацыі, праз памылку ў назьве вуліцы аднаго зь 50 заснавальнікаў рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня. (…)

Асноўнай тэмай сустрэчы беларускіх праваабаронцаў на Нарадзе АБСЭ па чалавечым вымярэньні стала стварэньне ўрадам Беларусі Пэрыядычнага дакладу аб выкананьні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Упершыню за 20 гадоў афіцыйны Менск склаў падобную справаздачу.

Ужо зараз відавочна, што ў дадзеным дакумэнце ўлада будзе канцэнтравацца на пазытыўных дасягненьнях рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў галіне правоў чалавека. У супрацьвагу гэтаму, праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт