Польскія пракуроры працягваюць абсьледаваньне абломкаў Ту-154М
Польскі ўрадавы самалёт разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.
Сёньня ў Смаленску польскія пракуроры працягнуць абсьледаваньне абломкаў польскага ўрадавага Ту-154М. Самалёт разьбіўся 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам.
У авіякатастрофе загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі й 95 членаў польскай дэлегацыі. Урадавая дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь, каб ушанаваць памяць польскіх афіцэраў, забітых функцыянэрамі НКВД увесну 1940 году.
Прэс-сакратар расейскага Сьледчага камітэта Святлана Пятрэнка запэўніла, што расейскі бок прадаставіць польскім экспэртам усю неабходную дапамогу.
„Адказваючы на чарговую заяву аб прававой дапамозе, мы гатовыя правесьці сьледчыя мерапрыемствы, зьвязаныя з дадатковым абсьледаваньнем часткаў разьбітая самалёта, што зараз адбываецца”, - сказала Пятрэнка.
Больш за восем гадоў пасьля катастрофы польскія праваахоўныя органы ня могуць выканаць усіх неабходных дзеяньняў, паколькі расейскі бок ускладняе сьледзтва. Перш за ўсё расейцы ня хочуць вярнуць Польшчы абломкаў самалёта й бартавых самапісцаў, а на просьбы аб аказаньні прававой дапамогі рэагуюць са спазьненьнем або ўвогуле.
аз
Сёньня ў Смаленску польскія пракуроры працягнуць абсьледаваньне абломкаў польскага ўрадавага Ту-154М. Самалёт разьбіўся 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам.
У авіякатастрофе загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі й 95 членаў польскай дэлегацыі. Урадавая дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь, каб ушанаваць памяць польскіх афіцэраў, забітых функцыянэрамі НКВД увесну 1940 году.
Прэс-сакратар расейскага Сьледчага камітэта Святлана Пятрэнка запэўніла, што расейскі бок прадаставіць польскім экспэртам усю неабходную дапамогу.
„Адказваючы на чарговую заяву аб прававой дапамозе, мы гатовыя правесьці сьледчыя мерапрыемствы, зьвязаныя з дадатковым абсьледаваньнем часткаў разьбітая самалёта, што зараз адбываецца”, - сказала Пятрэнка.
Больш за восем гадоў пасьля катастрофы польскія праваахоўныя органы ня могуць выканаць усіх неабходных дзеяньняў, паколькі расейскі бок ускладняе сьледзтва.
Перш за ўсё расейцы ня хочуць вярнуць Польшчы абломкаў самалёта й бартавых самапісцаў, а на просьбы аб аказаньні прававой дапамогі рэагуюць са спазьненьнем або ўвогуле.
аз