Прэм'ер-міністар Гішпаніі прапануе разгледзіць лёс Каталёніі на рэфэрэндуме
Паводле кіраўніка гішпанскага ўраду, рэфэрэндум будзе тычыцца пытаньня расшырэньня аўтаноміі рэгіёну. Палітык удакладніў, што гаворка не ідзе пра пытаньне аб незалежнасьці. Нагадаем, з кастрычніку мінулага году, аўтаномія Каталёніі прыпыненая.
Прэмʼер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс, які займае гэту пасаду з красавіка, намагаецца залагодзіць напружаньне паміж урадам каралеўства і лідэрам Каталёніі Кімам Тора.
Прэмʼер Санчэс паведаміў, што рэфэрэндум павінен узмацніць аўтаномію Каталёніі, а таксама прэмʼер пагадзіўся, што паміж Мадрыдам і Барсэлёнай назіраецца палітычны канфлікт.
Аўтаномія Каталёніі была абвешчана ў гішпанскай канстытуцыі 1978 году. У 2006 годзе парлямэнт Каталёніі й Гішпаніі зацьвердзілі так званы «Каталёнскі статут», паводле якога, рэгіён атрымаў значную незалежнасьць у фінансавай палітыцы. Аднак у 2010 годзе Канстытуцыйны суд Гішпаніі адмяніў некалькі палажэньняў «Каталёнскага статуту». У прыватнасьці былы скасаваныя нормы аб перавазе каталёнскай над гішпанскай мовай у сфэры адукацыі й адміністрацыі.
Летась у кастрычніку ў Каталёніі адбыўся непрызнаны міжнароднай супольнасьцю рэфэрэндум аб незалежнасьці краіны. Парлямэнт рэгіёна прагаласаваў за незалежнасьць Каталёніі, пасьля чаго гішпанскі ўрад спыніў дзеяньне яе аўтаноміі.
эж
Паводле кіраўніка гішпанскага ўраду, рэфэрэндум будзе тычыцца пытаньня расшырэньня аўтаноміі рэгіёну. Палітык удакладніў, што гаворка не ідзе пра пытаньне аб незалежнасьці. Нагадаем, з кастрычніка мінулага году, аўтаномія Каталёніі прыпыненая.
Прэмʼер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс, які займае гэту пасаду з красавіка, намагаецца залагодзіць напружаньне паміж урадам каралеўства і лідэрам Каталёніі Кімам Тора.
Санчэс паведаміў, што рэфэрэндум павінен узмацніць аўтаномію Каталёніі, а таксама прэмʼер пагадзіўся, што паміж Мадрыдам і Барсэлёнай назіраецца палітычны канфлікт.
Аўтаномія Каталёніі была абвешчана ў гішпанскай канстытуцыі 1978 году. У 2006 годзе парлямэнты Каталёніі й Гішпаніі зацьвердзілі так званы «Каталёнскі статут», паводле якога, рэгіён атрымаў значную незалежнасьць у фінансавай палітыцы. Аднак у 2010 годзе Канстытуцыйны суд Гішпаніі адмяніў некалькі палажэньняў «Каталёнскага статуту». У прыватнасьці, былы скасаваныя нормы аб перавазе каталёнскай над гішпанскай мовай у сфэры адукацыі й адміністрацыі.