Мінабароны: Амэрыканскія войскі ў Польшчы пажаданыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        02.09.2018 10:00
                    
                                 
                
                
                    Пастаянная прысутнасьць амэрыканскіх войск у Польшчы стане адной з тэм перагавораў паміж Дональдам Трампам і Анджэем Дудам.
                
                
                    
                         Рэдзікова (Паморскае ваяводзтва), 31 жніўня 2018 года. Міністар нацабароны Марыюш Блашчак падчас наведваньня вайсковай базы ЗШАФота: PAP/Roman Jocher
Рэдзікова (Паморскае ваяводзтва), 31 жніўня 2018 года. Міністар нацабароны Марыюш Блашчак падчас наведваньня вайсковай базы ЗШАФота: PAP/Roman Jocher
                     
                
                
                
               
                
                         Польшча зьяўляецца важным і надзейным саюзьнікам ЗША, — заявіў міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Ён запэўніў, што пастаянная прысутнасьць амэрыканскіх войск у Польшчы магчыма, хоць крайні тэрмін яшчэ ня вызначаны.
Марыюш Блашчак сказаў, што двойчы быў у Вашынгтоне, дзе гаварыў аб неабходнасьці пастаяннай прысутнасьці амэрыканскіх войск у Польшчы. Ён дадаў, што гэта стане магчымым, бо прэзыдэнтам ЗША зьяўляецца Дональд Трамп, але тэмпы перагавораў залежаць ад шматлікіх палітычных працэсаў.
Пастаянная прысутнасьць амэрыканскіх войск у Польшчы стане адной з тэм перагавораў паміж Дональдам Трампам і прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам у Вашынгтоне 18 верасьня. Гэта будзе першы афіцыйны візыт Анджэя Дуды ў Белы дом.
IAR/вк