Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаецца 38 гадавіна Жнівеньскіх пагадненьняў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.08.2018 15:01
  • Жнівень 1980 году.mp3
Жнівеньскія пагадненьні разглядаліся кіраўніцтвам Польшчы як тактычная саступка перад маштабнай зачысткай краіны.
Урачыстасьці з нагоды 38 гадавіны Жнівеньскіх паразуменьняўУрачыстасьці з нагоды 38 гадавіны Жнівеньскіх паразуменьняўPAP/Adam Warżawa

У Польшчы адзначаецца 38 гадавіна Жнівеньскіх пагадненьняў
Менавіта гэта падзея лічыцца пачаткам канца панаваньня камунізму ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Падрабязна пра тыя падзеі Эдуард Жолуд.
Увесну 1980 году неэфэктыўная эканамічная палітыка кіруючай Польскай Аб’яднанай рабочай Партыі давяла да пачатку забастовак на шэрагу абарончых прадпрыемстваў краіны. Цягам бліжэйшых месяцаў хваля пратэстаў апанавала амаль усю краіну.
Аднак лёсавызначальным пратэстам стала забастоўка Вольнага прафсаюза працаўнікоў Узьбярэжжа, якая распачалася 14 жніня 1980 году ў Гданьскай Судавэрфі. Польскія рабочыя дамагаліся вяртаньня на працу завадатараў страйкаў, падвышэньня заробкаў, стварэньня помніка ахвярам сьнежаньскіх пратэстаў 1970 году, а таксама легалізацыі незалежнага прафсаюзу Салідарнасьць.
Варта нагадаць, што дадзеныя падзеі адбываліся ў ключавой краіне сацыялістычнага лягеру. Пасьля Савецкага Саюзу, Польшча валодала самым вялікім ваенным і гаспадарчым патэнцыялам, што надавала ёй асаблівы статус. За падзеямі ў Польшчы пільна сачылі як у Маскве, так і на захадзе.
Першапачаткова камуністычныя ўлады намагаліся прэвэнтыўна задушыць пратэсты рабочых. Дзяржаўнае тэлебачаньне і радыё амаль цалкам ігнаравалі падзеі ў краіне. Асноўнымі крыніцамі інфармацыі ў той час для палякаў сталі замежныя радыёстанцыі Вольная Эўропа, Голас Амэрыкі а таксама Нямецкая хваля. Дзякуючы альтэрнатыўным крыніцам, інфармацыя аб тым што адбываецца на ўзбярэжжы балтыйскага мора хутка распаўсюдзілася па ўсёй краіне.
У выніку да страйку пачалі далучацца дэлегацыі рабочых з розных куткоў Польшчы. Пратэст прыняў стыхійны характар, а камуністычная ўлада імкліва страчвала панаваньне над сытуацыяй, чым і была выкліканае іх згода на пошук кампрамісу.
Сёньня на тэрыторыі вэрфі ў Гданьску адбываюцца дзяржаўныя ўрачыстасьці з нагоды 38 гадавіны жнівеньскіх пагадненьняў. Ва ўрачыстасьцях прымаюць удзел прэзыдэнт і прэм’ер Польшчы.
Матэвуш Маравецкі: Для мяне асабіста, для майго пакаленьня й для ўсіх палякаў тыя дні, якія мы перажывалі 38 гадоў таму, гэта вялікая й надзвычайная перамога. Перамога еднасьці, волі да барацьбы. Перад усім, гэта было змаганьне за свабоду ў несвабоднай краіне.
На памятных мерапрыемствах ганаровымі гасьцямі сталі ўдзельнікі тагачасных забастовак. Працягвае ўдзельнік забастоўкі на Вэрфі імя Парыскай Камуны ў Гдыні Гэнрык Віцток
Гэнрык Віцток: Усе гэтыя абвастрэньні змаганьне з Кталіцкім Касьцёлам, тады толькі Партыя мела рацыю й вызначала накірунак нашага жыцьця. Вельмі добра, што тады гэта ўсё адбылося амаль без ахвяраў. Улады саступілі і пачалася вольнай Польшча. Вельмі рады, што я да гэтага спрычыніўся.
Свае эмоцыі са жніўня 1980 году ўзгадвае ўдзельнік забастоўкі рабочы Гднаськай вэрфі імя Ўладзімера Леніна Раман Кнопп.
Раман Кнопп: 31 жніўня я быў каля брамы падчас таго як Лех Валэнса агалошваў дасягненьні забастоўкі. Была вялікая радасьць, але адначасова і пачуцьцё таго што ўлады ў чарговы раз могуць нас ашукаць.
Сярод мноства мерапрыемстваў прымеркаваных да чарговай гадавіны жнівеньскіх паразуменьня вылучаецца цырымонія ўзнагароджаньня ўдзельнікаў пратэстаў у Гдыні. Працягвае мэр Гдыні Войцех Шчурэк.
Войцех Шчурэк: У нас ёсьць патрэба пошуку людзей, які не траплялі на першыя палосы газэтаў. Безіменныя героі мелі адвагу ўдзельнічаць у жнівеньскіх забастоўках, тут на прадпрыемствах Гдыні.
Мы жыхары Гдыні, жывучы ў вольным краі, адчуваем абавязак падзякаваць ім, знайсьці гэтых людзей і належным чынам уганараваць – запісаць іх у кнігу памяці.
Падпісаньне чатырох пагадненьняў паміж пратэстуючымі рабочымі і камуністычным урадам у жніўні 1980 году прыпыніла забастоўкі, дазволіла вывесьці незалежны прафсаюз Салідарнасьць у прававое поле, паспрыяла вызваленьню палітычных вязьняў.
Аднак, ужо ў хуткім часе стала вядома, што жнівеньскія пагадненьні разглядаліся кіраўніцтвам Польшчы, як тактычная саступка перад маштабнай зачысткай краіны, якая распалалася 13 сьнежня 1981 году ў Польскай Народнай Рэспубліцы ўвядзеньнем ваеннага становішча.
Эдуард Жолуд

Менавіта гэта падзея лічыцца пачаткам канца панаваньня камунізму ў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропе.

Увесну 1980 году неэфэктыўная эканамічная палітыка кіруючай Польскай Аб’яднанай рабочай Партыі давяла да пачатку забастовак на шэрагу абарончых прадпрыемстваў краіны. Цягам бліжэйшых месяцаў хваля пратэстаў апанавала амаль усю краіну.

Аднак лёсавызначальным пратэстам стала забастоўка Вольнага прафсаюза працаўнікоў Узьбярэжжа, якая распачалася 14 жніня 1980 году ў Гданьскай Судавэрфі. Польскія рабочыя дамагаліся вяртаньня на працу завадатараў страйкаў, падвышэньня заробкаў, стварэньня помніка ахвярам сьнежаньскіх пратэстаў 1970 году, а таксама легалізацыі незалежнага прафсаюзу Салідарнасьць.

Варта нагадаць, што дадзеныя падзеі адбываліся ў ключавой краіне сацыялістычнага лягеру. Пасьля Савецкага Саюзу, Польшча валодала самым вялікім ваенным і гаспадарчым патэнцыялам, што надавала ёй асаблівы статус. За падзеямі ў Польшчы пільна сачылі як у Маскве, так і на захадзе.

Першапачаткова камуністычныя ўлады намагаліся прэвэнтыўна задушыць пратэсты рабочых. Дзяржаўнае тэлебачаньне і радыё амаль цалкам ігнаравалі падзеі ў краіне. Асноўнымі крыніцамі інфармацыі ў той час для палякаў сталі замежныя радыёстанцыі Вольная Эўропа, Голас Амэрыкі а таксама Нямецкая хваля. Дзякуючы альтэрнатыўным крыніцам, інфармацыя аб тым што адбываецца на ўзбярэжжы балтыйскага мора хутка распаўсюдзілася па ўсёй краіне.

У выніку да страйку пачалі далучацца дэлегацыі рабочых з розных куткоў Польшчы. Пратэст прыняў стыхійны характар, а камуністычная ўлада імкліва страчвала панаваньне над сытуацыяй, чым і была выкліканае іх згода на пошук кампрамісу.

Сёньня на тэрыторыі вэрфі ў Гданьску адбываюцца дзяржаўныя ўрачыстасьці з нагоды 38 гадавіны жнівеньскіх пагадненьняў. Ва ўрачыстасьцях прымаюць удзел прэзыдэнт і прэм’ер Польшчы.

Матэвуш Маравецкі: Для мяне асабіста, для майго пакаленьня й для ўсіх палякаў тыя дні, якія мы перажывалі 38 гадоў таму, гэта вялікая й надзвычайная перамога. Перамога еднасьці, волі да барацьбы. Перад усім, гэта было змаганьне за свабоду ў несвабоднай краіне.

Прэм'ер
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Марвецкі падчас урачыстасьці ў Гданьску

На памятных мерапрыемствах ганаровымі гасьцямі сталі ўдзельнікі тагачасных забастовак. Працягвае ўдзельнік забастоўкі на Вэрфі імя Парыскай Камуны ў Гдыні Гэнрык Віцток.

Гэнрык Віцток: Усе гэтыя абвастрэньні змаганьне з Кталіцкім Касьцёлам, тады толькі Партыя мела рацыю й вызначала накірунак нашага жыцьця. Вельмі добра, што тады гэта ўсё адбылося амаль без ахвяраў. Улады саступілі і пачалася вольнай Польшча. Вельмі рады, што я да гэтага спрычыніўся.

Гданьская
Гданьская судавэрф


Свае эмоцыі са жніўня 1980 году ўзгадвае ўдзельнік забастоўкі рабочы Гднаськай вэрфі імя Ўладзімера Леніна Раман Кнопп.

Раман Кнопп: 31 жніўня я быў каля брамы падчас таго як Лех Валэнса агалошваў дасягненьні забастоўкі. Была вялікая радасьць, але адначасова і пачуцьцё таго што ўлады ў чарговы раз могуць нас ашукаць.

Лех
Лех Валэнса на ўрачыстасьці з нагоды 38 гадавіны Жнівеньскіх паразуменьняў

Урачыстасьці
Урачыстасьці з нагоды 38 гадавіны Жнівеньскіх паразуменьняў

Сярод мноства мерапрыемстваў прымеркаваных да чарговай гадавіны жнівеньскіх паразуменьняў вылучаецца цырымонія ўзнагароджаньня ўдзельнікаў пратэстаў у Гдыні. Працягвае мэр Гдыні Войцех Шчурэк.

Войцех Шчурэк: У нас ёсьць патрэба пошуку людзей, які не траплялі на першыя палосы газэтаў. Безіменныя героі мелі адвагу ўдзельнічаць у жнівеньскіх забастоўках, тут на прадпрыемствах Гдыні.Мы жыхары Гдыні, жывучы ў вольным краі, адчуваем абавязак падзякаваць ім, знайсьці гэтых людзей і належным чынам уганараваць – запісаць іх у кнігу памяці.

Падпісаньне чатырох пагадненьняў паміж пратэстуючымі рабочымі і камуністычным урадам у жніўні 1980 году прыпыніла забастоўкі, дазволіла вывесьці незалежны прафсаюз Салідарнасьць у прававое поле, паспрыяла вызваленьню палітычных вязьняў.

Аднак, ужо ў хуткім часе стала вядома, што Жнівеньскія пагадненьні разглядаліся кіраўніцтвам Польшчы, як тактычная саступка перад маштабнай зачысткай краіны, якая распалалася 13 сьнежня 1981 году ў Польскай Народнай Рэспубліцы ўвядзеньнем ваеннага становішча.

Эдуард Жолуд

Слухайце матэрыял ў далучаным зьверху гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт