Мэркель ня бачыць Грузію ў Эўразьвязе
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
25.08.2018 12:00
Канцлер Нямеччыны ў Тбілісі падзялілася сваім бачаньнем адносін з Расеяй.
Ерэван, 24 жніўня 2018 г. Ангела Мэркель ускладае кветкі да мэмарыяла ахвярам генацыду армян у Асманскай імпэрыі
Фота: EPA/HAYK BAGHDASARYAN
Падчас сустрэчы са студэнтамі ў Тбілісі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель астудзіла чаканьні Грузіі адносна хуткага ўступленьня ў НАТА і ЭЗ. На думку Ангелы Мэркель, грузінам ня варта спадзявацца на хуткае далучэньне да гэтых арганізацый. Гэта пытаньне абмяркоўваецца, але асноўная ўвага павінна быць нададзена паглыбленьню эканамічнага супрацоўніцтва, — мяркуе кіраўнік нямецкага ўрада.
Канцлер Нямеччыны таксама выказала перакананьне, што газаправод «Паўночны паток 2» ня зробіць Нямеччыну залежнай ад Расеі. Ангела Мэркель дадала, што Бэрлін хоча, каб Масква транспартавала газ праз Украіну, нават калі «Паўночны паток 2» будзе ўведзены ў дзеяньне. Канцлер ня згодна з тым, што «Паўночны паток 2» зробіць Бэрлін заложнікам Масквы ў будучыні. Мы імпартуем газ таксама зь Вялікабрытаніі, Нідэрляндаў і Нарвэгіі, — удакладніла Мэркель. Яна дадала, што плян будаўніцтва тэрмінала для звадкаванага прыроднага газу у Нямеччыне становіцца ўсё больш рэальным. Перагаворы па гэтым пытаньні вядзе міністар эканомікі Пітэр Альтмаер. На думку экспэртаў, Гамбург зьяўляецца найбольш праўдападобным месцам знаходжаньня будучага нямецкага газавага порта.
25 жніўня Ангела Мэркель завяршае свой трохдзённы візыт у краіны Закаўказьзя. Апошнім этапам паездкі зьяўляецца Азэрбайджан, дагэтуль канцлер наведала Грузію і Армэнію.
IAR/вк