Расея правядзе паўторны агляд абломкаў польскага Ту154М
Польскі бок пацьвярджае, што ў работах на тэрыторыі РФ прымуць удзел экспэрты з Польшчы.
Расея плянуе правядзеньне паўторна агляду абломкаў польскага ўрадавага самалёту Ту 154М, які ў 2010 годзе разьбіўся пад Смаленскам.
Паводле афіцыйнага прадстаўніка Сьледчага камітэту Расейскай Фэдэрацыі Святланы Пятрэнкі, у дзеяньнях прымаць удзел польскія экспэрты, паведаміла расейскае агенцтва міжнароднай інфармацыі „РИА Новости”.
Святлана Пятрэнка сказала, што ў ходзе расьсьледаваньня польскія „кампэтэнтныя органы” зьвярнуліся з просьбай аб правядзеньні сьледчых дзеяньняў на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
„Сьледчы камітэт Расеі вырашыў, што з 3 па 7 верасьня 2018 году, у прысутнасьці польскіх прадстаўнікоў пройдзе дадатковы агляд рэчыўных доказаў – агрэгатаў і кампанэнтаў самалёта Ту154 М, якія захоўваюцца ў Смаленску”, - сказала Пятрэнка.
Яна дадала, што ў згаданых работах прымуць удзел спэцыялісты са Сьледчага камітэта Расейскай Фэдэрацыі з удзелам супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня крыміналістыкі. Будзе весьціся відэазапіс ходу работ.
„Вынікі агляду будуць перададзеныя польскаму боку, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Расейскай Фэдэрацыяй”, - падкрэсьліла Святлана Пятрэнка.
Прэс-сакратар польскай Нацыянальнай пракуратуры Эва Бялік (Ewa Bialik) пацьвердзіла ўдзел польскіх сьледчых у аглядзе абломкаў разьбітай машыны. Тым ня менш яна адмовіўся раскрываць падрабязнасьці справы.
Нагадаем, Польшча й Рада Эўропы даўжэйшы час заклікаюць Расею вярнуць польскаму боку абломкі самалёта. Расея заяўляе, што зробіць гэта толькі пасьля заканчэньня свайго сьледзтва.
У крушэньні польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі й яго жонка, а таксама экіпаж і ўсе ўдзельнікі польскай дэлегацыі, якая накіроўвалася ў Катынь на памятныя ўрачыстасьці.
аз
Расея плянуе правядзеньне паўторнага агляду абломкаў польскага ўрадавага самалёта Ту154 М, які ў 2010 годзе разьбіўся пад Смаленскам.
Паводле афіцыйнага прадстаўніка Сьледчага камітэту Расейскай Фэдэрацыі Святланы Пятрэнкі, у дзеяньнях прымуць удзел польскія экспэрты, паведаміла расейскае агенцтва міжнароднай інфармацыі „РИА Новости”.
Святлана Пятрэнка сказала, што ў ходзе расьсьледаваньня польскія „кампэтэнтныя органы” зьвярнуліся з просьбай аб правядзеньні сьледчых дзеяньняў на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
„Сьледчы камітэт Расеі вырашыў, што з 3 па 7 верасьня 2018 году, у прысутнасьці польскіх прадстаўнікоў, пройдзе дадатковы агляд рэчыўных доказаў – агрэгатаў і кампанэнтаў самалёта Ту154 М, якія захоўваюцца ў Смаленску”, - сказала Пятрэнка.
Яна дадала, што ў згаданых работах прымуць удзел спэцыялісты са Сьледчага камітэта Расейскай Фэдэрацыі з удзелам супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня крыміналістыкі. Будзе весьціся відэазапіс ходу работ.
„Вынікі агляду будуць перададзеныя польскаму боку, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Расейскай Фэдэрацыяй”, - падкрэсьліла Святлана Пятрэнка.
Прэс-сакратар польскай Нацыянальнай пракуратуры Эва Бялік (Ewa Bialik) пацьвердзіла ўдзел польскіх сьледчых у аглядзе абломкаў разьбітай машыны. Тым ня менш, яна адмовілася раскрываць падрабязнасьці справы.