У Расеі адбываецца праверка баявой гатоўнасьці арміі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.08.2018 17:11
                    
                    Праверка баявой гатоўнасьці папярэднічае манэўрам „Усход 2018”, якія пройдуць у жніўні й верасьні.
                
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
У Расеі адбываецца праверка баявой гатоўнасьці арміі
Праверка баявой гатоўнасьці папярэднічае манэўрам „Усход 2018”, якія  пройдуць у жніўні й верасьні.
У Расеі па даручэньні прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна пачалася пазаплянавая праверка баявой гатоўнасьці арміі. Яна будзе працягвацца да 25 жніўня.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што праверка закране цэнтральную і ўсходнюю вайсковыя акругі, а таксама дэсантныя войскі й вайсковую авіяцыю. 
Праверка баявой гатоўнасьці папярэднічае манэўрам „Усход 2018”, якія  пройдуць у Расеі ў жніўні й верасьні. Паводле міністра абароны, гэта будуць самыя буйныя вучэньні з часу правядзеньня манэўраў „Захад 1981”, якія праходзілі яшчэ ў часы Савецкага Саюза. 
Вайскоўцы будуць практыкавацца ў Сыбіры й на Далёкім Усходзе Расеі. У манэўрах прыме ўдзел Паўночны флёт і больш за 3 тысячы кітайскіх жаўнераў, а таксама вайскоўцы з Манголіі.
аз