У Менску зладзілі велапарад для дзяўчат і абралі „Веламіс”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.08.2018 09:11
                    
                                 
                
                
                    Сёлетняя імпрэза сабрала каля 1000 удзельніц, якія змагаліся за перамогу ў розных намінацыях.
                
                
                    
                         pixabay.com/CC0 Public Domain
pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         
 У нядзелю ў Менску правялі велапарад для дзяўчат і абралі „Веламіс”. Сёлетняя імпрэза сабрала каля 1000 удзельніц, якія апрануліся ў стылі „роварнага шыку” й змагаліся за перамогу ў розных намінацыях.
Спачатку адбыўся велазаезд ад ГЗЦ Galleria Minsk да ГЦ „Замак” і назад. Пасьля велазаеда каля 200 удзельніц зарэгістраваліся непасрэдна на конкурсы. Дзяўчаты мусілі паказаць уменьне танчыць на ровары, круціць пэдалі велатрэнажора й прайсьці па „чырвонай дарожцы” разам з роварам.
Першае месца дасталася Кацярыне Шанталь, другое — Аксане Гайтулінай, трэцяе —  Паліне Маханавай.
tut.by/euroradio.fm/аз