Павялічваецца балянс ахвяраў паводкі ў Індыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.08.2018 11:05
                    
                                 
                
                
                    Да 357 чалавек узрасла колькасьць загінулых у індыйскім штаце Керала з пачатку сэзона дажджоў.
                
                
                    
                         Foto: PAP/EPA/PRAKASH ELAMAKKARA
Foto: PAP/EPA/PRAKASH ELAMAKKARA
                     
                
                
                
               
                
                         Сэзон дажджоў у Індыі пачынаецца пры канцы траўня, за гэты час загінула 357 чалавек, паведамілі ў нядзелю мясцовыя ўлады. Пры гэтым за апошні дзень загінулі 33 асобы.
Няспынныя мусонныя дажджы ў Індыі часта выклікаюць паводкі і апоўзьні. Асабліва моцныя дажджы пачаліся на пачатку жніўня, тады ў выніку паводкі ў штаце Керала загінула 227 чалавек.
Індыйскія мэтэаралягічныя службы паведамілі ў нядзелю, што дождж працягвае падаць толькі ў двух месцах у штаце Керала, і ўзровень вады ў некаторых раёнах пачаў апускацца.
Аднак паводка пакінула каля 350 тысяч чалавек засталіся без даху над галавой, і яны вымушаныя шукаць прытулку ў намётавых лягерах. Ужо арганізавана каля 3 тысяч такіх лягераў. Вада зьнішчыла таксама дарогі і больш за 130 мастоў, што дадаткова ўскладняе выратавальную апэрацыю.
Паводле папярэдніх ацэнак мясцовых уладаў, страты ад паводкі сягаюць 2,9 мільярдаў даляраў.
Кожны год у выніку паводак, выкліканых мусоннымі дажджамі ў Індыі гіне некалькі сотняў чалавек. Сэзон дажджоў доўжыцца з чэрвеня па верасень. У гэтым годзе ў сямі штатах ужо загінула больш за 1000 чалавек.
PR/юл