Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэзыдэнт падзякаваў Аўстраліі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.08.2018 10:07
Анджэй Дуда ўшанаваў памяць аўстралійскіх і польскіх жаўнераў.
Foto: Jakub Szymczuk/KPRP/twitter.com/prezydentpl

Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўшанаваў памяць аўстралійскіх і польскіх жаўнераў, якія ваявалі разам падчас Другой сусьветнай вайны.

Прэзыдэнт Польшчы прыняў удзел у цырымоніі ў маўзалеі памяці ў аўстралійскім Мэльбурне. Гэта месца, прысьвечанае памяці жаўнерам з Аўстраліі, якія цягам апошніх ста гадоў змагаліся на розных франтах па ўсім сьвеце.

Цырымонія ў маўзалеі ў Мэльбурне была прысьвечана аўстралійскім і польскай вайскоўцам, якія разам бралі ўдзел у бітве за крэпасьць Тобрук падчас Другой сусьветнай вайны. Бітва за Тобрук, які месьціцца на тэрыторыі цяперашняй Лівіі, пачалася ў красавіку 1941 года і доўжылася восем месяцаў. Гэта была першая значная перамога ангельцаў і іх саюзьнікаў у той вайне.

Падчас цырымоніі, Анджэй Дуда ўсклаў вянок у гонар памерлых. На сустрэчы таксама прысутнічалі мясцовыя ўлады, аўстралійскія вэтэраны і прадстаўнікі мясцовых ваенных арганізацый.

Я хачу падзякаваць Аўстраліі за тое, што калі Польшча была ў камуністычнай няволі пасьля Другой сусьветнай вайны, тут знайшло свой дом так шмат польскіх жаўнераў, – сказаў прэзыдэнт Польшчы.

Анджэй Дуда дадаў, што кожны год падчас сьвяткаваньня юбілею Варшаўскага паўстаньня ў Польшчы ўшаноўваецца памяць аўстралійскіх лётчыкаў, якія несьлі дапамогу паўстанцам у Варшаве.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт