На Чэмпіянаце па лёгкай атлетыцы няправільна выканалі польскі гімн
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        09.08.2018 18:00
                    
                                 
                
                
                    Пасольства Польшчы ў Бэрліне зрабіла заўвагу арганізатарам Чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы. 
                
                
                    
                         Войцех Навіцкі (P)- залаты мэдаль і Павал Файдэк (L) - срэбны мэдаль па кіданьні молата на цырымоніі ўручэньня мэдалёў на Чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Бэрліне 8.08.2018PAP/Adam Warżawa
Войцех Навіцкі (P)- залаты мэдаль і Павал Файдэк (L) - срэбны мэдаль па кіданьні молата на цырымоніі ўручэньня мэдалёў на Чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Бэрліне 8.08.2018PAP/Adam Warżawa
                     
                
                
                
               
                
                         Пасольства Польшчы ў Бэрліне зьвярнула ўвагу арганізатарам Чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў сувязі з няправільным выкананьнем польскага гімну.
 «Мы зьвярнуліся пасьля таго, як у пасольства сталі прыходзіць мэйлы з інфармацый аб жудасным выкананьні польскага нацыянальнага гімну падчас уручэньня мэдалёў польскім спартсмэнам па кіданьні молатам Паўлу Файдэку (сярэбраны мэдаль) і Войцеху Навіцкаму (залаты мэдаль), паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар пасольства Дарюш Паўлось.
Са скаргай выступіў таксама Польскі саюз лёгкай атлетыкі. Заўвага дала вынікі, бо арганізатары выбачаліся ў афіцыйным лісьце перад Саюзам лёгкай атлетыкі.
Прадстаўнік польскага пасольства ў Бэрліне выказаў спадзяваньні, што польскі гімн яшчэ ня раз будзе гучаць падчас Эўрапейскага чэмпіянату лёгкай атлетыкі.
яс