Варшавяне разьвіталіся з лідаркай культавага гурту Maanam
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.08.2018 12:40
У апошнюю дарогу сьпявачку праводзілі родныя, сябры, знаёмыя і паклоньнікі яе творчасьці.
Паховіны "Коры"PAP/Marcin Obara
На гістарычных могілках Павонзкі ў Варшаве сёньня адбыліся паховіны «Коры» Яцкоўскай.
Ікона польскай рок-музыкі, шматгадовая лідарка культавага гурту Maanam, аўтарка песень і вершаў пакоіцца ў магіле «К» побач з Алеяй гонару.
У апошнюю дарогу сьпявачку праводзілі родныя, сябры, знаёмыя і паклоньнікі яе творчасьці.
Кора Яцкоўска памерла 28 ліпеня ад анкалягічнага захворваньня, зь якім яна змагалася некалькі гадоў, ва ўзросьце 67 гадоў.
яс